Іван Паўлавіч Мележ

беларускі пісьменнік, публіцыст (1921—1976)

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Іван Паўлавіч Мележ
Нараджэнне
8 лютага 1921
в. Глінішча, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл.
Смерць
9 жніўня 1976
Мінск

Выказванні Івана Мележа

правіць
  •  

Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.

  •  

Навука — свет, які выклікае павагу.

  •  

Мары няясныя, няпэўныя, але яны клічуць. Нястрымна.

  •  

Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам.

  •  

Жанчыны ўмеюць хаваць свае пачуцці. Нічога не зразумееш!

  •  

Мой дэвіз — надзея і вытрымка.

Дзённікі, 9 лістапада 1941 г.; Выбраныя творы. С. 444.
  •  

Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня — нямногая з радасцей на вайне.

Дзённікі, 7 снежня 1941 г.; Выбраныя творы. С. 450.
  •  

На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць.

Дзённікі, 1 сакавіка 1942 г.; Выбраныя творы. С. 461.
  •  

Нуда, калі не ведаеш, чым засмуціцца, аб чым патрывожыцца, да чаго прыкласці рукі.

Дзённікі, 6 мая 1942 г.; Выбраныя творы. С. 463.
  •  

Горш за ўсё ў жыцці — няпэўнасць. Аддаю перавагу яснасці. Няхай цяжкай.

Літаратура

правіць
  • Мележ І. Выбраныя творы. - Мн.: Беллітфонд, 2001.

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі