Мацей Канапацкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перанесена з " Гасан Канапацкі "
 
(Няма розніцы)

Актуальная версія на 16:13, 31 мая 2020

Нарадзіўся ў 1926, у Вільні. Беларускі й татарскі грамадзкі дзяяч у Польшчы. Сын Гасана Канапацкага.

Мацей Канапацкі
Нараджэнне

29 студзеня 1926

Думкі правіць

Вільня правіць

  •  

Гэта гонар быць ім (беларусам-віленчуком). Не мае тут значэння, ці нехта ўраджэнец горада, ці нехта прышэлец аднекуль. Гэта адначасова імператыў, каб працягваць мясцовую беларускую традыцыю, робячы для яе нешта карыснае, узбагачаючы тым самым агульнае аблічча многанацыянальнай Вільні. У ніякім выпадку не павінна яна страціць свой фармаваны стагоддзямі характар. (…) Дык каб сама сутнасць віленскасці — яе духоўная шматмернасць — сталася трывалым здабыткам свядомасці тых, ад якіх залежаць лёсы гэтага незвычайнага горада пад паўночным небам Еўропы. А сваімі глыбінёвымі таямніцамі, сумежнымі ўжо са звышнатуральнасцю, віленскасць даступная толькі камусці містычна настроенаму. — З артыкула "Быць беларусам-віленчуком"

Літаратура правіць

  •  

Станаўленне і развіццё беларускай літаратуры мінулага стагоддзя [XIX ст.] цесна звязана з польскім літаратурньм рухам. 3 польскага асяроддзя выходзілі людзі, якія на старонках газет i часопісаў выступалі ў абароне арыгінальнай беларускай творчасці. Некаторыя з ix нават самі пісалі па-беларуску, спрыяючы гэтым самым узвядзенню пагарджанай беларускай мовы на ступень літаратурнай. Наглядным прыкладам гэтай з’явы быў польскі дэмакратычны паэт Уладзіслаў Сыракомля, які не толькі пісаў на беларускай мове, але таксама выступіў у абароне беларускай творчасці свайго сябра па пяру Вінцука Дуніна-Марцінкевіча. У той час у польскім штодзённым i перыядычным друку змяшчаліся народныя песні беларусаў, ix ананімныя творы, разгортваліся спрэчкі аб вытоках i гістарычным шляху беларускай мовы.

Віленская беларуская гімназія правіць

  •  

Калі я сёння гляджу на нашых выкладчыкаў, дык гэта была плеяда сапраўдных беларускіх інтэлектуалаў яшчэ міжваеннай пары. — З успамінаў.

  •  

Самае прыкметнае, я сапраўды сутыкнуўся тады з чысцюсенькай беларускай мовай, якая зараз забруджана ўплывамі звонку. Гэтая мова гучала! Усе выкладчыкі валодалі цудоўнай мовай. […] Пад кірункам праф. Грышкевіча «гулялі» ў словатворства. Для прыкладу прафесар казаў прыдумаць слова адпаведнае для гумавых ботаў. І мы прыдумалі «мокрастопы», «балотнікі». Была гэта сапраўды інтэлектуальная забава. — З успамінаў.

  •  

Была акадэмія. Выступаў Францішак Аляхновіч. Былі вершы Купалы, Коласа. Быў хор у гімназіі, які спяваў патрыятычныя і народныя песні; зразумела, усе ведалі гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі…». Я і сёння бачу наш бел-чырвона-белы сцяг, чую лозунг «Жыве Беларусь!». — З успамінаў.

Татары правіць

  •  

Татары ў беларускай культуры – гэта багаты яе раздзел. […] Mне толькі застаецца нізка пакланіцца беларускаму народу, які ў далёкім мінулым прыняў татараў у сваю сям’ю i лічыць ix суродзічамі — З публікацыі да 40-годдзя Нівы

Пра Канапацкага правіць

  •  

Я лічу (і не толькі я, a i многія літаратуразнаўцы Савецкай Беларусі), што „Ніва” робіць вельмі важную i каштоўную справу, змяшчаючы цікавыя артыкулы М. Канапацкага, багатыя фактычным матэрыялам. Даследаванне беларуска-польскіх творчых сувязей – справа надзвычай актуальная i патрэбная, бо ў гэтай галіне зроблена недаравальна мала. — 1962 рок

  — Сцяпан Александровіч

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіпедыі