Пімен Панчанка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Brubaker610 (размовы | уклад)
др Картка
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Bk1949 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
|Выява = [[Файл:Pimen Panchenko.jpg|200px]]
|Подпіс выявы = Пімен Панчанка.
|Дата нараджэння =23 жніўня 1917
|Месца нараджэння =
|Дата смерці =2 красавіка 1995
|Месца смерці =
|Грамадзянства = Беларусь
|Род дзейнасці =паэт
}}
'''Пімен Панчанка''' — беларускі літаратар. Народны паэт Беларусі.
 
== Цытаты ==
{{Q|Цытата=Меднастволы, як вылiты, высiцца бор,</br>
Зацвiтае на ўзлессi блакiтны чабор,</br>
Заглядзелася сонца ў люстра азёр, -</br>
Гэта ты, мая Беларусь!</br>
Сiнi ранак. Дзяўчына збiраецца жаць,</br>
На плячы маладзiк – серабрысты серп,</br>
А наўкол налiўныя сады ляжаць,</br>
Бурштыновыя яблыкi ў расе, -</br>
Гэты ты, мая Беларусь!</br>
Я нямала прайшоў за вайну дарог,</br>
А цябе такой непаўторнай збярог…</br>
Бой мацнее!</br>
Я хутка к табе прыйду,</br>
Да грудзей набалелых тваiх прыпаду,</br>
Пакланюся лясам i палеткам шырокiм.</br>
Толькi цяжка праходзiць апошнiя крокi</br>
Да цябе, мая Беларусь!</br>
Толькi страшна мне думаць пра тую хвiлiну,</br>
Калi гляну ў вочы я роднай краiне.</br>
Буду хату шукаць, – а знайду руiны,</br>
Буду мацi гукаць, – адгукнецца магiла</br>
На пагосце старым пад вярбою пахiлай.</br>
Што ж, якой ты нi будзеш – i ноччу, i раннем,</br>
Я пазнаю цябе, я не здраджу табе.</br>
Перанесла ты гора i катаваннi</br>
I зрабiлася мне даражэй i радней.</br>
Асушу твае слёзы,</br>
Залячу твае раны,</br>
Кожны лiст твой распраўлю рукою старанна.</br>
Узьніму з папялішчаў твае гарады я,</br>
Насаджу каля вёсак сады маладыя,</br>
Каб ты вечна цвiла</br>
I ў шчасцi расла,</br>
Дарагая мая Беларусь!|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{крыніца|ЗВАРОТверш ''Зварот'', 1942}}
 
== Спасылкі ==
{{Вікіпедыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Панчанка, Пімен}}
[[Катэгорыя:Аўтары-П]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Паэты]]
[[Катэгорыя:Беларусы]]
[[Катэгорыя:Цытаты]]