Андрэй Залізняк: Розніца паміж версіямі

савецкі і расійскі лінгвіст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
New page: * Мне хацелася б выказацца ў абарону двух найпрасцейшых ідэй, якія перш лічыліся яўнымі і нават проста ...
(Няма розніцы)

Версія ад 19:48, 30 ліпеня 2007

  • Мне хацелася б выказацца ў абарону двух найпрасцейшых ідэй, якія перш лічыліся яўнымі і нават проста банальнымі, а зараз гучаць вельмі немодна: 1) Ісціна існуе, і мэтай навукі з'яўляецца яе пошук. 2) У любым пытанні, якое абмяркоўваецца прафесіянал (калі ён сапраўды прафесіянал, а не проста носьбіт казённых тытулаў) у нармальным выпадку больш мае рацыю, чым дылетант. Ім супрацьстаяць палажэнні, цяпер значна больш модныя: 1) Ісціны не існуе, існуе толькі мноства меркаванняў (або, гаворачы мовай постмадэрнізму, мноства тэкстаў). 2) Па любым пытанні нічыё меркаванне не важыць больш, чым меркаванне кагосьці іншага. Дзяўчынка--пяцікласніца мае меркаванне, што Дарвін непраў, і добры тон ў тым, каб падаваць гэты факт як сур'ёзны выклік біялагічнай навуцы. Гэтая пошасць характэрна не толькі для Расіі, але і для заходняга свету. Але ў Расіі яна прыкметна ўзмоцненая сітуацыяй постсавецкага ідэалагічнага вакууму. (Зализняк А.А. Истина существует // ЛГ, 2007, 24, 6.)