Максім Гарэцкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др New page: * У сэрцы маiм нешта прыемнае i хворае. Як шчырае каханне. Як каханне таго, хто шмат думаў. Спрадвечнае i т...
 
+4
Радок 1:
* У сэрцы маiм нешта прыемнае i хворае. Як шчырае каханне. Як каханне таго, хто шмат думаў. Спрадвечнае i тлен.
* Жыццё, жыццё! Мы ўсе прыходзім на свет хто песняром, хто разбяром, а хто і тым і сім патроху. Мы ўсе ў гады прачнавання нашага розуму – рэфарматары нягоднага старога, будаўнікі лепшай сацыяльнасці, славутыя настаўнікі ці добрыя разбойнікі, але часта-часта жыццё нічагусенькі не пакідае нам і робіць жаласнымі старцамі без пары. (''"Ціхая плынь"'')
* Найдаражэй за ўсё на свеце ёсць воля. Воля – гэта ўсё. Воля – змысл нашага земнага існавання. (''"Мутэрка"'')
* Сардэчная хвароба – хвароба геніяў. (''"Смачны заяц"'')
* Так бывае з іншымі людзьмі, што не могуць яны памятаваць абы-якога матыву, абы-якога голасу ад першага разу, затое ж, калі мінуцца дні, тыдні й месяцы або й цэлыя гады, неўспадзеўкі, нечакана, з найменьшай прыгоды, маючай нейкае адношанне да мінулай пары, у вушох раптам ясна, выразна і з дэталічнасцю падобна загучыць той матыў, і запяець той голас, і збудзіць у душы абраз даўна пражытога часу, і выгукнець асабліва тонкія пачуцці. (''"Дзве душы"'')