Канстанцін Езавітаў: Розніца паміж версіямі

беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Малітва Пяруну''' Пярун, наш Бацька! Ясны Божа грому,<br> Даруй нам!.. Жрацы Хрыста нас ашукалі,...
(Няма розніцы)

Версія ад 13:14, 9 снежня 2008

Малітва Пяруну

Пярун, наш Бацька! Ясны Божа грому,
Даруй нам!.. Жрацы Хрыста нас ашукалі,
Мы бязьвінны! - Мы табе малілісь, Залатому,
Нас мячамі ксьцілі і ў вадзе купалі.

Каб мы не чапалі белых сцен Цар-Града,
І каб коні нашы не тапталі вуліц Рыма,
Каб у гневе правым не скрышылі мы Варага-гада, -
нас зачаравалі зьяньнямі прастолаў, у золаце дзьвярыма.

Волю ў нас скавалі, розум атруцілі...
Сьвятой помсты ўцеху нам забаранілі...
Як краты,мы сьлеплі, мечы апусьцілі,
Для ўладык-чужынцаў мы рабамі былі...

Але ў душах нашых, у сьвятых глыбінах,
Дзе таймна мроіць Прадчуцьцё Парог,
мы пабудавалі Твой Аўтар ў нізінах, -
там Ты жыў ў пашане, як наш стары Бог.

Блізіцца дзень помсты... Дай нам, Божа, сілы!
Мы для Сьветлай Помсты здаўна куем меч.
Памажы пярун, нам, Бог наш Грозны, Мілы,
Цяць галовы гадам ад чванлівых плеч.

(14.2.1925; часопіс "Крывіч")