Вацлаў Ластоўскі: Розніца паміж версіямі

беларускі грамадскі і палітычны дзеяч
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''На смаленскіх сьценах''' Смаленскіх сьцен масыў патужны<br> Ў бясьцільлі разпластаўся;<br> За...
(Няма розніцы)

Версія ад 13:26, 9 снежня 2008

На смаленскіх сьценах

Смаленскіх сьцен масыў патужны
Ў бясьцільлі разпластаўся;
Забітай волі Крывічоў
Мне ён нагробкам здаўся!..
Андрусаўскі злачын яго шчыніў
Сатрапіяй Маскоўскай:
І дзьвесьце з лішнім лет, цягаючы ярмо,
Яго раджайны гоні
Кармілі чужакоў і ворагаў пладзілі
Крывіцкае Пагоні.
Аж дзьвесьце цяжкіх лет кананьня
Сьлязьмі і потам абліваўся...
Смаленск!
Праз мукі, горасьці свае,
У рэшце-рэшт,
Сьвятым для нас ты стаўся!..