Беларускія прыказкі: Розніца паміж версіямі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ilyankou (размовы | уклад)
Новая старонка: '* Абое - рабое. * Ад цяплосьці не баляць косьці. * Адзін чорт маляваў. * Бачыць вока, але ляжыць ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:16, 6 сакавіка 2011

  • Абое - рабое.
  • Ад цяплосьці не баляць косьці.
  • Адзін чорт маляваў.
  • Бачыць вока, але ляжыць высока.
  • Бачыць карова, што на павецi салома.
  • Бог не цяля, бачыць круцяля.
  • Будзем вучыцца, пакуль сьмерць лучыцца.
  • Вольнаму воля, шалёнаму поле.
  • Вырас пад неба, а дурань як трэба.
  • Гавораць, гамоняць, ды ня ведаюць, дзе звоняць.
  • Дзе нянек многа, там дзiця бязнога.
  • Дзе прапала кароўка, там няхай i вяроўка.
  • Дзе п'юць, там i льюць.
  • Дурны законаў не чытае, ды свае мае.
  • З агню ды ў прысак.
  • Загляне сонца i ў наша ваконца.
  • Знай каток свой куток.
  • Каб сьвiньне poгi - нiкому б не было дарогi
  • Калi Бог не папусьцiць, сьвiньня ня укусiць.
  • Калi ўлез у дугу - не кажы "не магу".
  • Маладосьць - усё дурносьць.
  • На Бога спадзявайся, але й сам старайся.
  • На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд.
  • Ні адказу, ні прыказу.
  • Ні зьняты, ні павешаны.
  • Нічога не знаю - мая хата з краю.
  • Пад чорным лесам спаткауся чорт зь бесам.
  • Пакуль жаніцца - загаіцца.
  • Памалу едучы, далей будзеш.
  • Пасьпех - людзям на сьмех.
  • Праўду казаць - ворага нажываць.
  • Пень гарэў, а чорт нoгі пагрэў, іскра пала і радня стала.
  • Пераначуем - болей пачуем.
  • Першы блiн сабаку.
  • П'янаму i козы ў золаце.
  • Тая зязюля, але ня так кукуе.
  • У страху вочы па яблыку.
  • Усе чэрцi адной шэрсьцi.
  • Усякi гад на свой лад.
  • Цiхая сьвiньня глыбака рые.
  • Цюк - дзяцюк!
  • Чорт на паганага напаў.
  • Што галава, то розум.
  • Што душа мае, тым i прыймае.
  • Што па тэй чэсьцi, калi няма чаго есьцi.
  • Як баба да дзеда, так i дзед да бабы.