Буда Шак’ямуні: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
: 6. Ёсьць тыя, якія не ўсьведамляюць, што пэўнага дня ўсе мусім памерці, аднак тыя, хто гэта разумее, сканчваюць свае спрэчкі.
 
=== Сута Ніпата ===
: 67. У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданьне, голад і сапсаваньне; але з прычыны забойстваў жывёлаў яны павялічыліся да дзевяноста васьмі.
 
== Канон махаяны ==
=== [[Аватамсака Сутра]] ===
Радок 84 ⟶ 88:
=== Сутра Скарбу Стану Буды ===
: 9. Зямныя ворагі адно толькі крадуць нашае жыцьцё. Страчваем толькі сваё цела, але ня падаем у ніжэйшыя сьветы. (...)
 
=== Сутра Разьвіцьця Ўважлівасьці Дхармы ===
: 11. Калі мы давяраем духоўным настаўнікам,
: уважлівасьць і прытомнасьць будуць цалкам чыстыя.
: Шляхетныя карэньні будуць цалкам дасканалыя.
 
=== Сутры Аздобы Махаяны ===
: 12. Служэньне духоўнаму настаўніку
: значыць практыкаваньне таго, чаму вучыць.
: У гэтым выпадку ён будзе цалкам задаволены.
 
: 159. Ёсьць такія, каторыя ангажуюцца адно толькі ў негатыўныя дзеяньні;
: Ёсьць такія, якія бесьперастанку нішчаць тое што добра;
: Ёсьць таксама такія, якім бракуе правільнасьці, якая праводзіць да вызваленьня -
: А таму тыя, якім бракуе пазітыўных рысаў, адрэзаныя ад прычыны абуджэньня.
 
=== Сутра Вырабляючая Мноства Будаў ===
: 13. Той, хто для Пераможцы,
: правадніка істотаў,
: Учыніць хаця б дробную рэч,
: Па сьмерці будзе адраджацца ў розных небах,
: Каб урэшце дасягнуць стану буды.
 
=== Каляма Сута ===
: 73. Ня верце ў якія-кольвек пасланьні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Ня верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім сьвятым пісаньні. Ня верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Ня верце ў бачаньні альбо ўяўленьні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяраньні, да таго што прыносіць посьпех вам і іншым.
 
=== Сутра Дасканаласьці Мудрасьці ===
: 77. Розум пазбаўлены розуму, паколькі мае прыроду празрыстага сьвятла.
 
=== Сутра Ўказаньня Таямніцаў Татхагаты ===
: 92. Спадару Таямніцаў!
Першасная мудрасьць усёведаючага зацьвітае з кораня спачуваньня.
 
=== Сутра Вялікага Бубна ===
: 129. Ня плач, Ананда!
: У будучыні прыму форму духоўных настаўнікаў,
: Каб дапамагаць табе ды іншым.
 
=== Сутра Вялікай Забавы ===
: 130. Глыбокую і спакойную, вольную ад усялякіх ускладненьняў, простую сьвятлістасьць:
: Знайшоў прыпамінаючую нектар Дхарму.
: Калі б аднак меў бы ёй навучаць, ніхто б яе не зразумеў.
: Застануся таму ў лясной цішыні.
 
=== Сутра Падставаў Дысцыпліны ===
: 132. У медытацыі, о мніхі,
: Хаця спыніўся рух розуму,
: То аднак прадметы ўсё яшчэ зьяўляюцца сьвядомасьцям глуздаў.
: Прадметы віруюць рухамі самсары.
 
=== Сутра Добрых Знакаў ===
: 139. Ці йснуе хто-небудзь, хто мог бы заўтра не памерці?
: Таму ўласна сёньня мы павінны чыніць высілкі.
: Спадар сьмерці і ягоная зграя -
: Ніводны зь іх не зьяўляецца нашым прыяцелем.
 
=== Сутры Навукаў аб Дзесяці Чысьцінях ===
: 152. З прычыны кармы дзесяці шляхетных чынаў,
: нашыя высілкі ўшляхетніваюць поле.
: Нашае жыцьцё становіцца даўжэйшым.
: Нашыя радасьці становяцца большыя.
: Маем згодных партнёраў і ніводных ворагаў.
: Ніхто нас не абмаўляе.
: Усе для нас ветлівыя.
: Людзі лічаць, што нашыя словы заслугоўваюць на ўвагу;
: Усе цешацца, што могуць іх чуць.
: Мы задаволеныя.
: Існуе ўзаемная дабрыня.
: Пануюць ўласьцівыя погляды.
 
=== Сутра ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня ===
: 153. Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэньняў
: Зайснуе бадобнае да йлюзіі прасьвятленьне.
: Наступіць падобны да ілюзіі паказ
: Ілюзарычнай дапамогі нясучай адчувальным істотам.
 
=== Сутра Дзесяці Дхармаў ===
: 154. Так як са спалёнага зерня ня вырастуць зялёныя сьцёблы,
: Так у чалавеку пазбаўленым веры не разаўюцца добрыя ўласьцівасьці.
 
=== Сутра Дзесяці Шляхетных Бхумі ===
: 156. Лагодны й пазбаўлены пагарды, вольны ад фальшу і аблуды
: А таксама поўны любові для ўсіх адчувальных істотаў -
: Такім ёсьць бодхісатва.
 
=== Праджняпараміта ===
: 160. Субхуці! Хто ня мае канцэпцыі на тэму Буды,
: Той ня думае таксама аб Дхарме і Саньзе.
: У гэты спосаб уваходзіцца ў праўдзівую існасьць.
 
=== Сутра Блізкай Уважнасьці ===
: 186. Зьяўленьне цела,
: Маёмасьці, радасьці і смуткаў
: Ёсьць нічым іншым як выабражэньнем розуму:
: Гэта сны створаныя розумам.
 
<sub>''*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі "Выбраныя Словы Буды з Сутраў".</sub>