Буда Шак’ямуні: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 71:
: 178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і!
: Калі бачым сьферу адчувальных (жывых) істотаў, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязьмерным вялікім спачуваньнем. Працуем, карыстаючыся са сьветавой навукі, як таксама з той з паза сьвету, якая паходзіць з галоваў шляхетных істотаў. Натхнёныя да чыненьня дабра, паўторна выконваем актыўнасьць будаў Пераможцаў зь мінулага. Чыньмы афяры Татхагаце! Узьнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сьцежку да вызваленьня!
 
=== Сутра Караля Медытацыйнага Паглынаньня (Каралеўскага Самадхі) ===
: 15. Калі маладая дзяўчына сьніць,
: Што ў яе нараджаецца сынок, які затым памірае,
: Спачатку адчувае радасьць, а пасьля смутак:
: Ведай, што ўсе зьявы ёсьць уласна такія.
 
== Рознае ==
Радок 189 ⟶ 195:
: Іншыя выклікаюць узрост нашага няведаньня.
: У кожным выпадку брамы нашых здольнасьцяў зьняволеныя.
 
=== Сутра Тлумачэньняў для Караля ===
: 10. Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Спадара Сьмерці, лопне цэлая твая пыха. Ня будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананьнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зьменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Ня будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сьліне, мачы і ванітах. Тваё дыханьне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазьбягаць. Скончыцца твой самсарычны жывот. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Спадара Сьмерці. Тваё дыханьне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты сьвет і адродзісься ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздоньне і будзеш цягнуты водамі акіяну і кармічным ветрам. Ня будзеш ведаць, дзе знаходзісься. Ня будзе нікога, каму будзеш мог раздаць сваю маёмасьць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе - ня будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто ня прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсьць магутны кароль, альбо Дхарма.
 
<sub>''*Адвольная нумарацыя аўтара перакладу паводле публікацыі "Выбраныя Словы Буды з Сутраў".</sub>