Ланкаватара: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ланкаватара Сутра''' - збор прамоваў Буды Шак'ямуні. : 24. Буды не навучаюц...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
: 26. Нямудрыя і неасьветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэяў; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасьцю прадметаў і ўпадаюць у паняцьці душы-эга і ўсяго, што да яе прыналежыць; чыняць адрозьненьні паміж зьявамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведаньня і грамадзіцца карма народжаная з хцівасьці, гневу і глупства (...) праз што становяцца няздольныя да вызваленьня з кола народзінаў і сьмерці.
 
: 27. Сістэма розуму, якая ёсьць найболей характарыстычным знаменьнем асабовасьці, нараджаецца зь няведаньня, адрозьненьня, прагненьня і дзейнасьці, а ягояе актыўнасьць упраўляецца ў рух успрыманьнем, чапляньнем і працэсам прывязваньня да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя.
 
: 28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (...) здольнасьць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (...) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозьненьню, дастаўляе нечага, што ёсьць значна вышэйшае - асабістага ўрэчаісьненьня праз атаясамленьне.