Максім Багдановіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Electron (размовы | уклад)
+cat.
Electron (размовы | уклад)
link fixed
Радок 3:

* ''Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед – i той сцягнуўся з печы,
Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,
I грэў пад старай світкай плечы.''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Дзед (Багдановіч)|Дзед]]'', 1913

* ''Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы...
Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала,
Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў,
Неба, і лес, і палі серабром аблівая.''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Ноч (Багдановіч)|Ноч]]'', 1908

* Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Пагоня|Пагоня]]'', 1913

* ''Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа (...)
Чуеш! Во шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Дзесь у хмарах жывуць павукі...|Дзесь у хмарах жывуць павукі...]]'', 1911

* ''Краю мой родны! Як выкляты Вогам —
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожэм убогім
Вецер гуляе на волі.

Поруч раскідалісь родные вёскі.
Жалям сцікаюцца грудзі! —
Бедные хаткі, таполі, бярозкі,
Ўсюды панурые людзі...''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Краю мой родны! Як выкляты Вогам...|Краю мой родны! Як выкляты Вогам...]]'', 1913

* ''Мая душа, як ястраб дзікі,
Што рвецца ў неба на прастор,
Вартуе вольных птушак крыкі,–
Мая душа як ястраб дзікі.''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Мая душа|Мая душа]]'', 1910

* ''Народ, Беларускі Народ!
Ты – цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма
I душу тваю абакралі, —
У ёй нават мовы няма.''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Народ, Беларускі Народ!|Народ, Беларускі Народ!]]'', 1913

* Я не самотны, я кнігу маю...
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Ў краіне светлай, дзе я уміраю|Ў краіне светлай, дзе я уміраю]]'', 1917

* ''не нудзіся!
Прыйдзе вясна!
Гукне: „Прачніся, зямля! прабудзіся
З цяжкага сна!”
Сонца прагляне, зазелянее
Траўка ў лугу,
Гукне вясна і, як ветрам, развее
Гора-нуду!''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Прыйдзе вясна|Прыйдзе вясна]]'', 1908

* ''Сосны, елі, хвоя, хвошчы,
Цёмны мох.
Чую я – лясун касматы
Тут залёг.''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:Лясун|Лясун]]'', 1909

* ''«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане».''
** Крыніца: верш ''[[:oldwikisources:На чужыне|На чужыне]]'', 1905

{{Вікіпедыя}}