Валерый Маракоў: Розніца паміж версіямі

беларускі паэт
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dimant (размовы | уклад)
пачатак
(Няма розніцы)

Версія ад 22:05, 18 лютага 2013

Валерый Дзмітрыевіч Маракоў (14 (27) сакавіка 1909 — 29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт, перакладчык.


  • І ўжо тады, пад белаю калінай
    Нам будзе месяц сыпаць каласы.
    Ітак — бывай, каханая дзяўчына.
    Прыйду я хутка да цябе ў даліну
    Упіцца свежасцю крамянае красы!
  • Ўсе трывогі — глупства, трэба знішчыць іх,
    Каб квітнела шчасце ў нівах дарагіх,
    Каб над роднай вёскай, на прастор сівы
    Пралілася песня кветак і травы.
    Вось затым сягоння ў радасці бягу
    І ўліваю ў сэрца нашых дзён разгул!