Максім Гарэцкі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Electron (размовы | уклад)
typo
Dimant (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
* У сэрцы маiм нешта прыемнае i хворае. Як шчырае каханне. Як каханне таго, хто шмат думаў. Спрадвечнае i тлен.
* [[Жыццё]], жыццё! Мы ўсе прыходзім на свет хто песняром, хто разбяром, а хто і тым і сім патроху. Мы ўсе ў гады прачнавання нашага розуму – рэфарматары нягоднага старога, будаўнікі лепшай сацыяльнасці, славутыя настаўнікі ці добрыя разбойнікі, але часта-часта жыццё нічагусенькі не пакідае нам і робіць жаласнымі старцамі без пары. (''"Ціхая плынь"'')
* Найдаражэй за ўсё на свеце ёсць воля. Воля – гэта ўсё. Воля – змысл нашага земнага існавання. (''"Мутэрка"'')
* Сардэчная хвароба – хвароба геніяў. (''"Смачны заяц"'')
Радок 33:
* Як ні спрачайся, – жывець кожны, як жывецца. (“Амерыканец”)
* Ёсць той гатунак людзей-самавукаў, каторыя хоць і вялікай высакосці даходзяць у мастацтве, палітыцы ці абы-якой навуцы, але назаўсёды застаюцца з нейкай хібаю ў самым грунтоўным, а дзеля таго неўспадзеўкі і страшна лёгка зваліваюцца часам на самы дол чалавечай думкі. Яны, гэтакія, нейкім дзівам сумяшчаюць у душы сваёй найлепшы, здаецца, гуманізм і найгоршае, акажацца, чалавеканялюбства, хімію і алхімію, марксізм і хірамантыю і з аднолькавай шчырасцю веруюць у тое і другое. Багі іхнія любяць завадзіць сварку, скідаюць адзін аднаго з пасаду і робяць у галаве свайго паклонніка незвычайны сумбур. Багоў гэтых зазвычай надта многа, але бываюць часіны, што і няма нічога, вось тагды людзі такога гатунку і вырабляюць розныя неспадзеўныя штучкі. (“Дзве душы”)
* Іншыя натуры, каб жыць далей і мець нейкі спакой, чуюць пільную патрэбу ў якасці і добрай цямнасці ўва ўсім, што ёсць навакол, і таксама ў сваім жыцці за астатнія, пасля такога ж уразумення час. Гэтакіх натур найболей сярод славянаў і народаў Усхаду. Яны патрабуюць нейкага здавальнення і спакою духу ў адносінах да ўсяго, што ёсць і што дзеецца на свеце. Час ад часу проста карціць ім упарадкаваць думкі свае – гэта азначае: хоць і не развязаць спрадвечнага пытання: “Адкуля ўсё і што яно?” – дык хоць супакоіць сябе, падумаўшы, палетуцеўшы і ізноў набраўшыся яснасці ў поглядах на спрадвечна няяснае. З аднаго боку гэта выглядае патрэбным чалавеку падрахункам, а з другога боку – непатрэбнай і шкоднай штукай у такую пару, калі “грошы“[[грошы]] – час”. (“Дзве душы”)
* У чалавека павінны быць дзве роўныя часткі: цвёрдая і мяккая. У немца гэта якраз палавінкі. У другіх народаў – як калі. А ў славяніна мяккая часць залішне вялікая на кошт цвёрдай, дужа залішне. (“Амерыканец”)
* У чалавека дзве часці: душа і цела. У славяніна дух за цела і толькі. А пражыццё… Здолеюць некалі і яны жыць практычна… (“Амерыканец”)
* Можа, калі-небудзь і аба ўсём, што каля нас незразумелага, даведаюцца людзі. Бог ведае… Адно астанецца людзям навекі святою загадкаю – гэта тварэц наш найвышні. Каб не было дано людзям гэтай загадкі, не было б чалавецкага жыцця… Прапалі б людзі. (“Роднае карэнне”)
* Мы не ведаем, што будзе пасля нашае смертухны, а на гэтым свеце на ўсё адгадкі знайсці не можна, шукай ні шукай. І шчасліў той, хто мірыцца лёгка з гэткім будаваннем жыцця або хто бадайшто не думае аб гэтых “шалёных” пытаннях, ці ў беганні за кавалкам хлеба забывае аб іх, шчасліў ён. І гора, вялікае гора таму, хто захоча хоць на адзін момант, адным вокам зірнуць на той бок заслоны! Яму адзін шлях к разгадцы, шлях страшны і, галоўнае, няпэўны, няпэўны шлях, і гэты шлях – [[смерць]]. (“Роднае карэнне”)
* Як, у істоце, усё каля нас дзіўна, няясна… Навука? Што ж [[навука]]? Яна, скажам, дае малюпаценькія адказы, якім парадкам робіцца што ў прыродзе. Ну і ўсё. Наўчоныя людзі падлічылі, колькі важыць зямля, ці далёка ад зямлі месяц, [[сонца]]; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць планеты, а няхай дадуць яны адказ, хто пусціў іх у гэткі гарманічны ход, няхай яны знойдуць першапрычыну ўсякае істоты. Навука ведае, што за жывучкі, неўгледныя простым вокам, робяць хваробы, яна ведае, што ўжываюць клетачкі, з каторых складаюцца людзі, жывёла, расліны, але што ж?… Не, навука ніколі не дасць, бо не можа даць, адказу на праклятыя пытанні. Ды ў яе і цэль зусім іншая. (“Роднае карэнне”)
* У нашы часы могуць жыць у творчасці толькі фанатыкі з правага ці левага боку. Вялікі сум нашых дум перавышае патрэбу тварыць. (“Ідуць усе – іду я…”)
* Людзей прадпрыімлівых, рухавых і здольных душыць жыццё абчэственнае. (“Роднае карэнне”)