Буда Шак’ямуні: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Renessaince перанёс старонку Буда Шак'ямуні у Буда Шак’ямуні: ВП:АПОСТРАФ
Радок 1:
Буда ("«Абуджаны"», "«Дасканала Асьветлены"») Сак'ямуніСак’ямуні, Гатама, Сідхартха Гаўтама (каля 560-480560—480 п.н. э.) - індыйскі мудрэц палійскага паходжаньня, творца будызму.
 
== Палійскі канон ==
 
=== [[Дхамапада]] ===
''Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле'' [[Дхамапада]]
Радок 17 ⟶ 18:
: які цябе ніколі не пакідае.
 
: 3. "«Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў"» -
: У асобах, якія жывяць такія думкі, гнеў ня згасьне.
 
: 4. "«Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў"» -
: У асобах, якія ня жывяць такіх думак, гнеў будзе згашаны.
 
Радок 36 ⟶ 37:
 
== Канон махаяны ==
 
=== [[Аватамсака Сутра]] ===
''Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле'' [[Аватамсака Сутра]]
Радок 69 ⟶ 71:
: 148. Дыск месяца зьяўляецца на бясхмарным небе,
: Але калі няма сасуда з вадой,
: Не адаб'еццаадаб’ецца на яго паверхні.
: Падобна сьвецячы ўвесь час месяц спачуваньня Буды,
: Не адаб'еццаадаб’ецца, калі ня зьявіцца шчасьлівы (прыдатны) сасуд.
 
: 178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'ісям’і!
: Калі бачым сьферу адчувальных (жывых) істотаў, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязьмерным вялікім спачуваньнем. Працуем, карыстаючыся са сьветавой навукі, як таксама з той з паза сьвету, якая паходзіць з галоваў шляхетных істотаў. Натхнёныя да чыненьня дабра, паўторна выконваем актыўнасьць будаў Пераможцаў зь мінулага. Чыньмы афяры Татхагаце! Узьнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сьцежку да вызваленьня!
 
Радок 99 ⟶ 101:
: 25. Людзі на гэтым сьвеце ў сваім мысьленьні ўзалежненыя ад адной з двух рэчаў: ад ідэі існаваньня, праз што знаходзяць упадабаньне ў рэалізьме, альбо ад ідэі нейснаваньня, праз што знаходзяць упадабаньне ў нігілізьме; у кожным выпадку выабражаюць сабе вызваленьне там, дзе яго няма.
 
: 26. Нямудрыя і неасьветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэяў; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасьцю прадметаў і ўпадаюць у паняцьці душы-эга і ўсяго, што да яе прыналежыць; чыняць адрозьненьні паміж зьявамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведаньня і грамадзіцца карма народжаная з хцівасьці, гневу і глупства (...) праз што становяцца няздольныя да вызваленьня з кола народзінаў і сьмерці.
 
: 27. Сістэма розуму, якая ёсьць найболей характарыстычным знаменьнем асабовасьці, нараджаецца зь няведаньня, адрозьненьня, прагненьня і дзейнасьці, а яго актыўнасьць упраўляецца ў рух успрыманьнем, чапляньнем і працэсам прывязваньня да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя.
 
: 28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (...) здольнасьць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (...) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозьненьню, дастаўляе нечага, што ёсьць значна вышэйшае - асабістага ўрэчаісьненьня праз атаясамленьне.
 
: 29. У гэтым сьвеце і ў іншых сьветах я вядомы пад незьлічонымі назвамі, аднак усе яны бачаць мяне так, як бачыцца месяц у вадзе. Хоць усе аддаюць мне шанаваньне, выхваляюць мяне і паважаюць, не разумеюць у поўнай меры значэньня і вагі словаў, якіх ужываюць; ня маючы свайго ўласнага, асабістага ўрэчаісьненьня Праўды, чапляюцца да словаў са сваіх кананічных кнігаў альбо да таго, што было ім сказана альбо да таго, што сабе выабразілі і ня бачаць, што імя, якога ўжываюць, ёсьць толькі адным з мноства імёнаў Татхагаты.
Радок 115 ⟶ 117:
: 33. Зь дзеяньняў сістэмы розуму паўстае ідэя душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; адрозьненьне, прывязаньне і ідэя душы-эга паўстаюць адначасова нібы сонца і прамені яго сьвятла.
 
: 34. З прычыны дыверсіфікацыі нечага, што па сваёй прыродзе ёсьць нерэчаіснае і аблуднае, зьяўляюцца фальшывыя выабражэньні і памылковае разумаваньне, а пасьля іх наступае дзейнасьць і грамадзіцца энэргія іх навыку, плямячы паверхню Ўніверсальнага Розуму; наступствам гэтага сістэма розуму пачынае дзейнічаць і паўстае фізічнае цела. Аднак адрозьніваючы розум не зьяўляецца сьвядомы таго, што праз свае адрозьненьне і прывязаньні абумоўлевае ён цэлае цела (...) будуючы сьвет прадстаўленьняў з актыўнасьці свайго выабражэньня.
 
=== Сурангама Сутра ===
Радок 127 ⟶ 129:
 
== Рознае ==
 
=== Сутра Сустрэчы Бацькі з Сынам ===
: 5. Піцьцё вады ў сьне
: Ня згасіць тваёй прагі.
: Падобна ёсьць з усіма аб'ектаміаб’ектамі пажаданьня:
: Не прынясуць табе задавальненьня,
: Нават калі імі цешысься.
Радок 141 ⟶ 144:
 
=== Сутра Скарбу Стану Буды ===
: 9. Зямныя ворагі адно толькі крадуць нашае жыцьцё. Страчваем толькі сваё цела, але ня падаем у ніжэйшыя сьветы. (...)
 
=== Сутра Разьвіцьця Ўважлівасьці Дхармы ===
Радок 249 ⟶ 252:
 
=== Сутра Тлумачэньняў для Караля ===
: 10. Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Спадара Сьмерці, лопне цэлая твая пыха. Ня будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананьнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зьменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Ня будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сьліне, мачы і ванітах. Тваё дыханьне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазьбягаць. Скончыцца твой самсарычны жывот. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Спадара Сьмерці. Тваё дыханьне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты сьвет і адродзісься ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздоньне і будзеш цягнуты водамі акіяну і кармічным ветрам. Ня будзеш ведаць, дзе знаходзісься. Ня будзе нікога, каму будзеш мог раздаць сваю маёмасьць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе - ня будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто ня прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсьць магутны кароль, альбо Дхарма.
 
<sub>''*Адвольная нумарацыя [[Удзельнік:Serge Kaleyeu|аўтара перакладу]] паводле публікацыі "«Выбраныя Словы Буды з Сутраў"».</sub>