Умберта Эка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Brubaker610 (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Вікіпедыя|Умберта Эка|Умбэрта Эка}} '''Умберта Эка''' (5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19...'
 
Brubaker610 (размовы | уклад)
вікі
Радок 2:
'''Умберта Эка''' (5 студзеня 1932, Алесандрыя, Італія — 19 лютага 2016, Мілан, Італія) — італьянскі пісьменнік.
== Выказванні Умберта Эка ==
* {{Q|Калі мой дзед выйшаў на пенсію, ён заняўся перапляценнем кніг на заказ. Старадаўнія, выдатна ілюстраваныя выданні Гацье і Дзюма ляжалі ў яго дома паўсюль. Гэта былі першыя кнігі, якія я ўбачыў. Калі ён памёр, у 1938-м, шматлікія ўладальнікі кніг не сталі забіраць свае заказы, і кнігі проста склалі ў велізарную скрыню, якая неўзабаве апынулася у бацькоўскім склепе. Час ад часу мяне пасылалі туды — за вуглём або за віном, — а я толькі і чакаў гэтага.}}
* {{Q|Так, я таксама пісаў вершы. Калісьці я сказаў: у пэўным узросце паэзія падобна на падлеткавыя вугры. Гэта этап, без якога нельга. У пятнаццаць ці, скажам, у шаснаццаць паэзія — гэта мастурбацыя. І адрозненне дрэннага паэта ад добрага заключаецца ў тым, што добры паэт спальвае ўсе свае раннія спробы, а дрэнны — публікуе.}}
* {{Q|Якога б персанажа ты не выдумаў, так ці інакш ён будзе вырашчаны з твайго вопыту і тваёй памяці.}}
* {{Q|Сапраўдны герой — заўсёды герой па памылцы. На самой справе ён марыць быць сумленным баязліўцам, як і ўсе навокал.}}
* {{Q|Кожны раз, калі я пачынаю пісаць кнігу, я адчуваю сябе прысуджаным да двухгадовага тэрміна, таму што кніга падобна дзіцяці. Спачатку ты павінен даць ёй жыццё, потым клапаціцца пра яе, і толькі затым яна пачынае хадзіць і, нарэшце, казаць.}}
* {{Q|Добрая кніга заўсёды разумнейшая за свайго аўтара. Часцяком яна распавядае пра рэчы, пра якія аўтар нават не здагадваўся.}}
* {{Q|Я не ведаю, што азначае слушнасьць, і хоць бы ў гэтым я маю рацыю.}}
* {{Q|Магчыма, я не такі мудры, як думаю сам, і ўжо тым больш не такі мудры, як мяркуюць людзі.}}
* {{Q|Усё гэта міфы, якія распаўсюджваюцца выдаўцамі, — быццам людзі хочуць чытаць лёгкую літаратуру.}}
* {{Q|Людзі вельмі хутка стамляюцца ад простых рэчаў.}}
* {{Q|Уся сусветная культура хоча аднаго — зрабіць бясконцасць спасцігальнай.}}
* {{Q|Я абсалютна ўпэўнены ў тым, што любая прачытаная кніга прымушае цябе прачытаць наступную.}}
* {{Q|Уменне хлусіць — адна з нямногіх рэчаў, якая адрознівае чалавека ад жывёл.}}
* {{Q|Чужое глупства ніколі не паменшыць тваё.}}
* {{Q|Мяжа чалавечых магчымасцяў надзвычай сумная і расчароўваючая — смерць.}}
{{DEFAULTSORT:Эка Умберта}}
[[Катэгорыя:Аўтары-Э]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі]]