Магнус Карлсен: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Brubaker610 (размовы | уклад)
Радок 15:
: <small>шахматыст</small>
{{Q|Карлсен — гэта прыход у вышэйшую шахматную лігу цалкам новага пакалення. Пакалення — і ён першы чэмпіён з гэтага пакалення, — якое вырасла ў стагоддзе супермагутных камп'ютэрных шахмат. Калі гуляў я, то маімі сталымі спадарожнікамі былі папяровыя карткі для нататак і стосы старых кніг. І мне спатрэбілася навучыцца карыстацца базамі дадзеных і дапамогай шахматных камп'ютараў: машыны на маіх вачах спачатку сталі досыць магутнымі, каб дапамагаць, а потым і перамагаць майстроў шахмат. Камп'ютары ў вядомай меры ператварылі шахматыстаў пакалення Карлсена ў крыху робатаў. І вядома, іронія складаецца ў тым — прыемная для мяне іронія, — што новым чэмпіёнам свету па шахматах стаў гулец, які перш за ўсё кіруецца сваёй інтуіцыяй. Карлсен зусім не машына — ён вельмі, вельмі чалавечы, калі можна так сказаць, чэмпіён.}}
{{Q|Я трэніраваў нарвежца на працягу года, у 2009 годзе. І быў ужо ў той час уражаны, наколькі дакладна — на ўзроўні інтуіцыі, без усялякіх дадатковых пралікаў — ён здольны ацэньваць пазіцыю на шахматнай дошцы і дзейнічаць далей максімальна акуратна. Мой стыль зусім іншы: ён патрабаваў каласальнай канцэнтрацыі энергіі і працы за дошкай, патрабаваў глыбокага праліку мноства варыянтаў, каб знайсці адзіна правільны ход у кожнай дадзенай пазіцыі на дошцы. Карлсен належыць да іншай чэмпіёнскай школы, той, што прадстаўлялі [[Хасэ Рауль Капабланка|Хасэ Капабланка]] і [[Анатоль Яўгенавіч Карпаў|Анатоль Карпаў]]: па здольнасці адчуваць гармонію на шахматнай дошцы яны нагадваюць музыкаў-віртуозаў з абсалютным слыхам.}}
{{DEFAULTSORT:Карлсен Магнус}}
[[Катэгорыя:Аўтары-К|Магнус Карлсен]]