Іван Паўлавіч Мележ: Розніца паміж версіямі

беларускі пісьменнік, публіцыст (1921—1976)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іван Паўлавіч Мележ''' (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. — 9 жніўня 197...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:27, 2 лютага 2017

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі р-н, Гомельская вобл. — 9 жніўня 1976, Мінск) — беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Выказванні Івана Мележа

  •  

Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.

  •  

Навука – свет, які выклікае павагу

  •  

Мары няясныя, няпэўныя, але яны клічуць. Нястрымна

  •  

Няма горшага за той суд, якім судзіш сябе сам

  •  

Жанчыны ўмеюць хаваць свае пачуцці. Нічога не зразумееш!

  •  

Мой дэвіз – надзея і вытрымка.

Дзённікі, 9 лістапада 1941 г.; Выбраныя творы. С. 444.
  •  

Песня сагравае. Песня не абцяжыць плечы ў паходах. Песня – нямногая з радасцей на вайне

Дзённікі, 7 снежня 1941 г.; Выбраныя творы. С. 450.
  •  

На фронце камандзір любіць байца за дапамогу, смеласць, адданасць, а баец камандзіра за кіраванне, розум, чуласць.

Дзённікі, 1 сакавіка 1942 г.; Выбраныя творы. С. 461.
  •  

Нуда, калі не ведаеш, чым засмуціцца, аб чым патрывожыцца, да чаго прыкласці рукі

Дзённікі, 6 мая 1942 г.; Выбраныя творы. С. 463.
  •  

Горш за ўсё ў жыцці – няпэўнасць. Аддаю перавагу яснасці. Няхай цяжкай

Літаратура

  • Мележ І. Выбраныя творы. - Мн.: Беллітфонд, 2001.

Спасылкі

 
Лагатып Вікіпедыі