Беларусы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 106:
{{Q|Нічога, апроч пагарды, не выклікае Саюз правых сілаў са сваім кепска замаскаваным шавінізмам, актывісты якога прыйшлі да беларускага пасольства ў Маскве размахваць расейскімі трыкалёрамі ў Дзень незалежнасьці Расеі. Расея залівала Беларусь крывёю не адзін раз у яе гісторыі. Менавіта карнай экспэдыцыяй супраць польска-беларускага паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі ў 1794 г. беларусам помны “вялікі палкаводзец” імпэрыялістычнай Расеі Сувораў — помны як кат, карнік і мясьнік, правобраз цяперашніх Казанцавых і Трошавых.
Шлях [[Беларусы|беларускага народу]] зь яго старадаўняй эўрапейскай гісторыяй — у Эўропу, у Эўрасаюз і NATO, а не пад ярмо новай бізантыйскай крамлёўскай аўтакратыі. Няхай захопнікі не разяваюць на яе сваіх ратоў, а то і пад Менскам і Горадняй партызанам давядзецца ўціхамірваць іх імпэрскія апэтыты тымі ж сродкамі, якімі робяць гэта цяпер пад Шалі і Джахарам партызаны другога няскоранага народу. Жыве Беларусь! Жыве вечна!<ref name="Chacheniya">[https://nn.by/?c=ar&i=96524 Чачэнскія партызаны згадваюць пра беларускіх] // Наша ніва, № 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.</ref>
|Аўтар = [[Барыс Стамахін]], 2002
|Каментар =
|Арыгінал =
}}
 
{{Q|Карацей кажучы, “абвастрэньне расейска-беларускіх адносінаў”, нечаканае для цэлай кучы журналістаў, камэнтатараў і палітолягаў, нічога новага ў сабе не заключае. "Усё ідзе па пляну". Адбываецца тое, што і павінна было рана ці позна адбыцца: апэтыты пуцінскай імперыі, якая мацнее, узмацняюцца падчас ежы, адных чачэнцаў ёй ужо мала, яна цяпер разяўляе сваю смярдзючую пашчу і на [[Беларусь]]. Спадчыньнікі апрычніны Івана Жахлівага зноў рыхтуюцца рэзаць, страляць і паліць спадчыньнікаў Міндоўга, Гедзіміна, Вітаўта і створанага імі Вялікага княства Літоўскага — адной з самых цывілізаваных эўрапейскіх дзяржаваў свайго часу, якое прыняло трэцюю па ліку канстытуцыю ў сваёй гісторыі [Статуты Вялікага княства] якраз у часы маскоўскай апрычніны... Хто наступны на гэтым крывавым баляваньні?<ref name="Zhyve!">[http://stomahin.info/articl/belarus.htm ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!] // stomahin.info</ref>
|Аўтар = [[Барыс Стамахін]], 2002
|Каментар =