Розніца паміж версіямі "Генадзь Давыдзька"

4 813 байтаў дададзена ,  2 гады таму
няма тлумачэння праўкі
 
== Цытаты ==
{{Q|Цытата= А вы ведаеце, што ў некаторых цывілізаваных краінах у сацыяльным пакеце падтрымкі інвалідаў ёсць візіт прастытуткі? І інвалід чакае гэтага дня ўвесь год. А нашым мужчынам з абмежаванымі магчымасцямі такога чакаць пакуль не даводзіцца, таму, што мы „обліка морале”, і наша грамадская нерашучасць у дадзеным пытанні важней за здаровы сэнс.<ref name="Дав2">[http://web.archive.org/web/20120721043941/http://telegraf.by:80/by/2012/01/persona-gennadii-davidko-predatelei-ya-na-televidenie-ne-pozovu telegraf.by]</ref>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= Вельмі важна выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму праз павагу да роднай мовы, да нацыянальнай гісторыі, да дзяржавы. Пакуль жа даводзіцца канстатаваць, што руская культура дамінуе на нашай тэрыторыі. Расійскія СМІ запатрабаваныя большасцю нашага насельніцтва, руская мова пераважае на вуліцах і ва ўстановах. Не, я глыбока паважаю рускую культуру, разумею непазбежнасць і незваротнасць некаторых працэсаў, але часам бывае крыўдна за землякоў, якія не могуць гаварыць на роднай мове.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= На нашай тэрыторыі стала ідзе вайна Захаду і Усходу, эканамічная, палітычная, духоўная… Вайна чужых інтарэсаў. Гэта трэба разумець.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= Падчас сваіх перадвыбарных кампаній мне было проста. Я казаў людзям толькі тое, што на самой справе думаю, што ведаю. Я казаў канкрэтна, што я цалкам падтрымліваю палітыку [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|дзейнага прэзідэнта]] і што буду дзейнічаць у рэчышчы яго установак.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= Прастытуцыя была, ёсць і будзе. (…) Так, існаванне афіцыйнай магчымасці купіць сэкс за грошы, магчыма прыводзіць у лютасць некаторых старэючых жонак, якія не разумеюць, што цяпер іх мужы (…) на палюбоўніц марнуюць значна больш. (…) З прастытуцыяй жа можна змагацца, толькі легалізаваўшы яе. (…) Я ўстойлівы прыхільнік легалізацыі.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= Ёсць тры з'явы, перамагчы якія чалавецтва ніколі не зможа: гэта прастытуцыя, карупцыя і п'янства.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= Нельга забараняць славянам нічога. Як толькі забараняюць, адразу зваротная рэакцыя.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
{{Q|Цытата= Выдатна працуючы з расійскімі сябрамі, таварышамі, у мяне ўсё роўна даволі часта ўзнікае адчуванне, што нашы суседзі ставяцца да нас некалькі заступніцка-паблажліва, як да малодшага, ці як да хворага чалавека. І ў гэтым вінаватыя мы самі, таму што частку сваёй багатай гісторыі мы самі аддалі літоўцам, частка – палякам, частка – рускім. Мы такія вось шчодрыя. І вось ад гэтага мне сумна.<ref name="Дав2"/>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
 
{{Q|Цытата= Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе.<ref name="каментары">[http://belsat.eu/news/tsenzura-u-dzeyanni-davydzka-prapanavau-zabaranits-kamentary-yak-reague-internet-supolnasts/ Давыдзька прапанаваў забараніць каментары. Як рэагуе інтэрнэт-супольнасць?]</ref>|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}