Алесь Адамовіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Brubaker610 (размовы | уклад)
картка
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
 
Радок 1:
{{Асоба|
|Імя = Алесь Адамовіч{{PAGENAME}}
|Выява = [[File:{{#property:p18}}|300px]]
|Подпіс выявы = Алесь Адамовіч.
|Дата нараджэння = 3 верасня 1927 (у сапр. 3 жніўня 1926)
|Месца нараджэння = в. Канюхі, Капыльскі раён
|Дата смерці = 26 студзеня 1994
|Месца смерці = Масква
|Грамадзянства = Беларусь
|Род дзейнасці = пісьменнік
}}
'''Алесь Адамовіч''' (3 верасня 1927, в. Канюхі, Капыльскі раён — 26 студзеня 1994, Масква) — беларускі пісьменнік.
 
== Выказванні Алеся Адамовіча ==
{{Q|Цытата=Думкі пра самагубства мяне сталі перасьледаваць, крадучыся, быццам кошка да птушкі. Зусім не пра тое нібыта думаеш, і тут прагучыць — як быццам твой голас, але дзіўна незнаёмы: «Павешуся!», «Застрэлюся!» Сядзіш, ляжыш і думаеш пра гэта, як гэта будзе. Марыш нават як быццам. Аднойчы зайшла ў спальню мама, убачыла, што я ўсё яшчэ ў ложку, не зрабіла звыклае заўвагі, што ўсе ўжо справай занятыя, а я тут валяюся, не, замест гэтага сказала: «Паляжы, сынок, палетуцень!» Так ласкава, так добра сказала. Ведала б яна, пра што мае былі тады «мары». На сабе спазнаў, што такое «небясьпечны ўзрост». Столькі раптам і аднамомантна прачынаецца ў табе, абвальваецца на цябе знутры, што справіцца з гэтым ня ведаеш як.<ref name="svaboda">[http://www.svaboda.org/a/ales-adamovicz--nieczakanyja-fakty/27896417.html 20 нечаканых фактаў. Алесь Адамовіч] ''Радыё Свабода''</ref>|Аўтар=|Каментар=пра думкі аб самагубстве|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=А пад абед даведаліся, што сына Адамовічыхі немцы схапілі каля рынку і некуды везьлі. Мне — лепш да сваёй маці не падыходзь, мяне яна проста не заўважала, а руку адштурхоўвала зь незразумелай і крыўднай варожасьцю. Як бы падазраючы мяне ў братняй нячуласьці.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра нячуласць у дзяцінстве|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Характар, запальчывасьць — тут і да трох не лічы. Помню, якім ён здаўся мне страшным, калі бег ад бальніцы да нас, што расклалі вогнішча амаль пад саламянай страхой хлява. Да самай начы я не прыходзіў дамоў. А калі ляжаў у ложку, затаіўшыся, і бацька спытаў пра мяне, ён сам раптам сказаў: «Добра, што парсюк гэты ўцёк! Гэта ж трэба, ледзь бальніцу не спалілі.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра пажар у вёсцы|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Я падышоў і пхнуў босай нагой у бок, той незадаволена торгнуўся, як бы адштурхнуўшы маю нагу. Я яшчэ і яшчэ. I раптам, без усякай прычыны, ён кінуўся да мяне, пагнаўся і па-сабачы стаў хапаць мяне за лыткі, я павярнуўся да яго, схапіў за вушы і з усяе сілы, узмоцненай дзесяцікроць спалохам, стараўся ўтрымаць ашчэраны лыч далей ад маіх, такіх прывабных, смачных яму ног гэты гад, зусім не па-сьвінячы, стаў на заднія ногі і ну кусаць, ну грызьці мае, аголеныя, я ж яшчэ ў кароценькіх штоніках хадзіў. I як жа балюча, да костачкі пракусваў. Я ўсё спрабаваў за вушы трымаць яго далей, не падпускаць, а ён напружваўся дастаць мяне абавязкова. Лямантаваў я, мабыць, нема, ды яшчэ злосна вішчаў падсьвінак — тут жа набеглі нейкія людзі.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра ўкусы падсвінка|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=У тым і трагізм быў сытуацыі, што, плацячы вялізную цану за перамогу над [[Адольф Гітлер|Гітлерам]], народ набліжаў і поўную перамогу, абсалютны трыюмф сталінскай тыраніі. Як да самазабыцьця лгалі мы, партызаны, сабе і няшчасным бабам, калгасьнікам, якіх фашысты палілі, забівалі за дапамогу нам, «сталінскім бандытам»: затое калгасаў ня будзе ўжо! І ўсё будзе ня так, як да вайны!<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра хлусню аб калгасах|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Нават калі ў іх была руская ідэя, казацкая ідэя, украінская ці беларуская: калі ты кат, замучыў дзіцятка, ты губляеш права называцца змагаром за ідэю. Ты ўсяго толькі маленькі [[Іосіф Вісарыёнавіч Сталін|Сталін]], які ўзьненавідзеў «вялікага». Яблык, які недалёка падае ад яблыні.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра змагароў|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=У нас ёсьць такія крайнасьці, калі гавораць: «А з рускімі, нават з дэмакратамі, мы справы ня хочам мець!» Будзем мець з палякамі, зь літоўцамі, з балтамі, з украінцамі, а ад рускіх нам лепш далей трымацца, бо вунь якая гісторыя была ў нас зь імі». Але такая гісторыя была ў нас з усімі. Трэба заглядваць недзе глыбей. Тая масавая народная расейская пазыцыя, тая прыязнасьць да беларуса вельмі дорага каштуе, і яна і можа вызначаць нашы будучыя ўзаемаадносіны. Не палітыканства, якое можа ісьці з Крамля ці з другога дома, не часовыя палітычныя і геапалітычныя меркаваньні... А сымпатыі і нават замілаванасьць да беларуса, якая ёсьць у рускім народзе, якая і будзе тым грунтам, той асновай нашых узаемаадносін далейшых на многа дзесяцігодзьдзяў і вякоў.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра беларусаў|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=І ніякай удзячнасьці ад землякоў, што вучу русакоў захапляцца і правільна пісаць прозьвішчы беларускіх паэтаў і ўсякіх там празаікаў.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра жыццё ў Маскве|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Я вам скажу, грузіны, якія так рваліся да таго, каб у іх была прэзыдэнцкая пасада, сёньня патрабуюць гэтую пасаду скасаваць. Яны аказаліся не гатовыя да той сытуацыі, калі можна перадаваць аднаму чалавеку такую моцную ўладу. Тым больш што чалавек гэты можа аказацца маленькім Сталіным, вялікім параноікам, хоць кім. Мы такога ўжо бачылі нямала. Дык вось, у Беларусі зноў паўстае пытаньне, хто дарвецца да гэтай пасады. Таму, я думаю, ня час нам дабівацца прэзыдэнцкай пасады. Нам патрэбны моцны Вярхоўны Савет, які б адлюстраваў сацыяльна-палітычную сытуацыю ў Беларусі. Таму патрэбныя свабодныя новыя выбары, якія далі б нам новы заканадаўчы орган. Сапраўды аўтарытэтны, мабільны, дынамічны, здольны на адказныя хады, рашэньні і ўчынкі.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра пасаду прэзідэнта|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Ты, здаецца мне, ва ўзаемаадносіны партызан перанёс крыху франтавога. На фронце людзі побач жывуць нядоўга, вялікая цыркуляцыя. Партызаны ж мелі час і магчымасьці прыжыцца адзін з адным да поўнага сяброўства, ва ўсялякім разе, не павінна быць уражаньня, што яны кепска знаёмыя адзін з адным. Ты агаворваесься, што некаторыя зь іншага атрада і г.д. І ўсё ж не перашкодзілі б штрыхі нейкай большай блізкасьці. Усё ў цябе выдатна ў частцы трагедыі, але партызаны пры ўсім тым прымудраліся ваяваць крыху весялей, зь нейкім хахмацтвам. Гэта іншы бок праўды, і нейкія штрыхі толькі б падкрэсьлілі галоўнае ды стварылі б больш партызанскую атмасфэру. Падумай.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра [[Васіль Уладзіміравіч Быкаў|Васіля Быкава]]|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Адразу наваліліся сумневы. Я нават у [[Габрыэль Гарсія Маркес|Габрыэля Гарсія Маркеса]] пачаў выпытваць, якім ён бачыць мастацкі фільм пра Чарнобыль. «Дакумэнтальным!» — адразу ж адказаў ён. Але фільм усё ж такі задуманы як мастацкі. У гэтым пакуль галоўная складанасьць і цяжкасьць. Стэнлі Крамэр хоча шырокага міжнароднага ўдзелу ў гэтым фільме. А тым самым і асэнсаваньня з пазыцыяў усяго чалавецтва. Тут і беларусам ёсьць што сказаць. Хай скажуць слова тыя, на каго воляй лёсаў «дзьмуў вецер».<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра супрацоўніцтва з Галівудам|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Ну, наслухаўся я тут ад Вярбы пра ўсіх, каго толькі ўспомніла. Я ўжо бегаю на другі пляж. З усяго плявузганьня адно ўсё ж запала мне. Шкада, што не паслухаліся мяне. Усё ж трэба было аддаць увесь наш ганарар калі не на помнік, дык у які-небудзь камітэт. І ня ў тым справа, што гавораць усяляк, а ў тым, што я сам адчуваў, што трэба так абавязкова зрабіць.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра ганарар за кнігу|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Мяне, калі сустракаюся з такімі людзьмі, як [[Пётр Міронавіч Машэраў|Машэраў]], [[Мікалай Мікітавіч Слюнькоў|Сьлюнькоў]] ці [[Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў|Гарбачоў]], заўсёды нясе на нейкую гранічную прамату. Маўляў, я магу схлусіць дзеля добрай мэты на нейкім іншым узроўні, а там я, як Ванька-дурань, луплю ўсё, што думаю.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра сустрэчы з першымі людзьмі краіны|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Немцы, каб выпрабаваць карнікаў з нашых людзей, прымушалі рабіць іх асабліва жудаснае. І ўжо калі ты сваю вёску расстраляў — дык табе давяраць будуць бязьмежна. Чыноўнікі, якія здрадзілі і заклалі свой народ — ім ужо апарат можа давяраць бясконца.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра чыноўнікаў|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Ведаеш, Жэня, часам мне здаецца, што там мне залічаць ня ўсе мае аповесьці, раманы і сцэнары, а менавіта гэтыя дзьве студні. Магчыма, яны — лепшае, што я зрабіў у сваім жыцьці.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра калодзежы|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Што ж ня пішаш пра тое, што ніхто побач з табой ня быў сапраўды шчасьлівым? I ты сам таксама. Але ўсё па тваёй віне. Цябе любілі. А ты? У цябе было яшчэ нешта, што адцясьняла іх, а ў іх? Кампэнсаваў «сардэчную недастатковасьць» чым? Сваёй літаратурай, справамі вонкавымі, але вось надышоў час, і хочацца ва ўсіх папрасіць прабачэньня. За тое, што так цяжка ім было побач са мной. Шкадаваць усіх і любіць — розныя рэчы. Іх шкадаваў, а любіў — сябе? I яшчэ — свабоду сваю. Вышэй за ўсё. Нават ад любові свабоду.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра асабістую свабоду|Арыгінал=}}
{{Q|Цытата=Жыцьцё маё... так ішло: у 16 маглі забіць, дый пазьней падстаўляўся, але пражытыя ажно за 60 лічу падарункам. Чаго енчыць? Апроч таго, мабыць, я з тых, хто сябе ня дужа высока ацэньваў. Ажыцьцявіўся, на колькі быў запраграмаваны, крыху больш, крыху менш — ужо ня мае значэньня. У чалавека няма абавязку нарадзіцца. Але памерці — абавязак кожнага. Вось і памры. Проста ня трэба пераацэньваць сябе, і будзеш ставіцца да гэтае падзеі спакайней.<ref name="svaboda" />|Аўтар=|Каментар=пра смерць|Арыгінал=}}
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
{{вікіпедыя}}
{{Вікіпедыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Адамовіч Алесь}}
[[Катэгорыя{{DEFAULTSORT:Аўтары-А|Алесь Адамовіч]], Алесь}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікіаўтары-А|Алесь Адамовіч]]
[[Катэгорыя:Беларусыпісьменнікі]]
[[Катэгорыя:беларусы]]