Буда Шак’ямуні: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
categories
Brubaker610 (размовы | уклад)
Вікіфікацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 1:
{{асоба
[[Файл:Buddha in Sarnath Museum (Dhammajak Mutra).jpg|міні]]
|Імя = {{PAGENAME}}
|Выява = [[Файл:Buddha in Sarnath Museum (Dhammajak Mutra).jpg|міні200px]]
|Подпіс выявы =
|Дата нараджэння =
|Месца нараджэння =
|Дата смерці =
|Месца смерці =
|Грамадзянства =
|Род дзейнасці =
}}
'''Буда Шак'ямуні''' («Абуджаны», «Дасканала Асветлены») Сак'ямуні, Гатама, Сідхартха Гаўтама (каля 560—480 да н.э.) — індыйскі мудрэц палійскага паходжання, заснавальнік будызму.
 
Радок 7 ⟶ 17:
''Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле'' [[Дхамапада]]
 
{{Q|Цытата=: 1. Розум папярэднічае ўсім злым станам (думкам).
: Розум з'яўляецца правадыром; яны створаныя розумам.
: Калі гаворыш альбо дзейнічаеш са злым розумам,
: надыйдзе цярпенне, так як кола возу
: накіроўваецца за падковай вала, які яго цягне.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 2. Розум папярэднічае ўсім добрым станам (думкам).
: Розум з'яўляецца правадыром; яны створаныя розумам.
: Калі гаворыш альбо дзейнічаеш з добрым розумам,
: надыйдзе дабрыня, так як цень,
: які цябе ніколі не пакідае.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 3. «Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў» -
: У асобах, якія жывяць такія думкі, гнеў не згасне.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 4. «Ён мяне абразіў, пабіў, адолеў, абакраў» -
: У асобах, якія не жывяць такіх думак, гнеў будзе згашаны.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 5. Нянавісць не ўдасца перамагчы нянавісцю, толькі любоўю (бракам нянавісці).
: Гэта адвечнае права.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 6. Ёсць тыя, якія не ўсведамляюць, што пэўнага дня ўсе мусім памерці, аднак тыя, хто гэта разумее, заканчваюць свае спрэчкі.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сута Ніпата ===
''Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле'' [[Сута Ніпата]]
 
{{Q|Цытата=У адлеглых часах існавалі толькі тры хваробы: жаданне, голад і сапсаванне; але з прычыны забойстваў жывёл яны павялічыліся да дзевяноста васьмі. (311)|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=Чалавек нараджаецца з вастрыём у вуснах. Калі яго мова ёсць нездаровай, калечыцца гэтым вастрыём. (657)|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
== Канон махаяны ==
Радок 42 ⟶ 52:
''Ніжэй знаходзяцца выбраныя цытаты. Болей знойдзеш у асобным артыкуле'' [[Аватамсака Сутра]]
 
{{Q|Цытата=: 14.* Указаў вам метады, якія праводзяць да вызвалення,
: Аднак павінны ведаць, што вызваленне залежыць ад вас саміх.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 16. ''Розум ёсць як маляр (мастак).
: ''Розум вытварыў складанні.
: ''Усе існуючыя светы
: ''З'яўляюцца выявамі, намаляванымі розумам.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 20. Мніхі і вучоныя!
: Так як выпальваецца, выразаецца і паліруецца золата,
: Так таксама належыць даследваць мае словы
: І не прымаць іх адно толькі з павагі да мяне.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 83. ''Як глухі музыка,
: ''Які выклікае радасць іншых,
: ''Але не можа цешыцца ўласнай музыкай:
Радок 68 ⟶ 78:
: ''Не пазнаць дзякуючы апісанню,
: ''Так таксама смак пусткі
: ''Належыць пазнаць праз медытацыю.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 148. Дыск месяца з'яўляецца на бясхмарным небе,
: Але калі няма сасуда з вадой,
: Не адаб'ецца на яго паверхні.
: Падобна свецячы ўвесь час месяц спачування Буды,
: Не адаб'ецца, калі не з'явіцца шчаслівы (прыдатны) сасуд.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 178. Паслухай, сыну шляхетнай сям'і!
: Калі бачым сферу адчувальных (жывых) істот, усё, што робім целам, голасам і розумам, становіцца бязмерным вялікім спачуваннем. Працуем, карыстаючыся са светавой навукі, як таксама з той з паза свету, якая паходзіць з галоў шляхетных істот. Натхнёныя да чынення дабра, паўторна выконваем актыўнасць будаў Пераможцаў з мінулага. Чыньмы ахвяры Татхагаце! Узнясем штандар перамогі Дхармы! Укажам вялікую сцежку да вызвалення!|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Дыяментавая Сутра ===
 
{{Q|Цытата=: 21. Словы не могуць патлумачыць
: Праўдзівай натуры сусвету.
: Толькі звычайныя людзі, скаваныя пажаданнямі
: Робяць ужытак з гэтага арбітральнага метада.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 22. Праўда ёсць невыражальнаю і не да агарнення.
: Яна ані йснуе, ані не йснуе.
: Гэты невыражальны прынцып складае падставу
: Розных дактрын усіх мудрацоў.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 23. Розум трэба ўтрымліваць ў незалежнасці ад усялякіх думак,
: Якія ў ім паўстаюць.
: Калі розум пакладаецца на штокольвек,
: Тады не мае ён ніводнага пэўнага прыстанішча.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== [[Ланкаватара|Ланкаватара Сутра]] ===
 
{{Q|Цытата=: 24. Буды не навучаюць Дхармы залежнай ад літар. Кожны, хто навучае дактрыны залежнай ад літар і слоў, з'яўляецца толькі балбатуном, бо Праўда ёсць паза літарамі, словамі і кнігамі.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 25. Людзі на гэтым свеце ў сваім мысленні ўзалежненыя ад адной з дзвюх рэчаў: ад ідэі існавання, праз што знаходзяць упадабанне ў рэалізме, альбо ад ідэі нейснавання, праз што знаходзяць упадабанне ў нігілізме; у кожным выпадку выабражаюць сабе вызваленне там, дзе яго няма.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 26. Нямудрыя і неасветленыя чапляюцца назваў, знакаў і ідэй; калі іх розумы рухаюцца па гэтых каналах, жывяцца многасцю прадметаў і ўпадаюць у паняцці душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; чыняць адрозненні паміж з'явамі добрымі і злымі і чапляюцца да тых, якія ім адпавядаюць. Калі так чапляюцца, наступае адварот да няведання і грамадзіцца карма народжаная з хцівасці, гневу і глупства (…) праз што становяцца няздольныя да вызвалення з кола нараджэння і смерці.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 27. Сістэма розуму, якая ёсць найболей характарыстычным знаменнем асабовасці, нараджаецца з няведання, адрознення, прагнення і дзейнасці, а яго актыўнасць упраўляецца ў рух успрыманнем, чапляннем і працэсам прывязвання да прадметаў так, нібы былі рэчаісныя.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 28. Трансцэндэнтны Розум паўстае тады, калі інтэлект даходзіць да свайго краю (…) здольнасць такая знаходзіцца ў інтуіцыйным розуме (…) інтуіцыя, не дастаўляючы інфармацыі, якая паддаецца аналізу і адрозненню, дастаўляе нечага, што ёсць значна вышэйшае — асабістага ўрэчаіснення праз атаясамленне.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 29. У гэтым свеце і ў іншых светах я вядомы пад незлічонымі назвамі, аднак усе яны бачаць мяне так, як бачыцца месяц у вадзе. Хоць усе аддаюць мне шанаванне, выхваляюць мяне і паважаюць, не разумеюць у поўнай меры значэння і вагі слоў, якіх ужываюць; не маючы свайго ўласнага, асабістага ўрэчаіснення Праўды, чапляюцца да слоў са сваіх кананічных кніг альбо да таго, што было ім сказана альбо да таго, што сабе выабразілі і не бачаць, што імя, якога ўжываюць, ёсць толькі адным з мноства імён Татхагаты.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 30. Воля жыцця з'яўляецца мацерай, няведанне бацькам. Устанаўленне назваў і форм памнажае хцівасць і так гэта розум трывае, узаемна абумоўліваючы і будучы абумоўленым.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 31. Любая дваістасць з'яўляецца памылковым выабражэннем.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 32. Усе рэчы на гэтым свеце ёсць нібы сон альбо цудоўна высветленая выява. Не разумеюць таго ані філосафы, ані людзі пагружаныя ў няведанні; аднак тыя, што разглядаюць усе рэчы ў такі ўласна спосаб, бачаць іх правільна.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 33. З дзеянняў сістэмы розуму паўстае ідэя душы-эга і ўсяго, што да яе належыць; адрозненне, прывязанне і ідэя душы-эга паўстаюць адначасова нібы сонца і прамені яго святла.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 34. З прычыны дыверсіфікацыі нечага, што па сваёй прыродзе ёсць нерэчаіснае і аблуднае, з'яўляюцца фальшывыя выабражэнні і памылковае разумаванне, а пасля іх наступае дзейнасць і грамадзіцца энергія іх навыку, плямячы паверхню Універсальнага Розуму; наступствам гэтага сістэма розуму пачынае дзейнічаць і паўстае фізічнае цела. Аднак адрозніваючы розум не з'яўляецца свядомы таго, што праз свае адрозненне і прывязанні абумоўлевае ён цэлае цела (…) будуючы свет прадстаўленняў з актыўнасці свайго выабражэння.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сурангама Сутра ===
{{Q|Цытата=: 35. Усе жывыя істоты падлягаюць рэінкарнацыі праз розныя светы, з прычыны двух скажоных, разрозніваючых і фальшывых поглядаў, якія, дзекольвек з'яўляюцца, уцягваюць у колаварот самсары. Што ёсць прычынай тых фальшывых поглядаў? Паўстаюць з прычыны індывідуальнай і супольнай кармы.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Караля Медытацыйнага Паглынання (Каралеўскага Самадхі) ===
{{Q|Цытата=: 15. Калі маладая дзяўчына сніць,
: Што ў яе нараджаецца сынок, які затым памірае,
: Спачатку адчувае радасць, а пасля смутак:
: Ведай, што ўсе з'явы ёсць уласна такія.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
== Рознае ==
 
=== Сутра Сустрэчы Бацькі з Сынам ===
{{Q|Цытата=: 5. Піццё вады ў сне
: Не згасіць тваёй прагі.
: Падобна ёсць з усімі аб'ектамі пажадання:
: Не прынясуць табе задавальнення,
: Нават калі імі цешышся.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Паказу Добрых Уласьцівасцей ===
{{Q|Цытата=: 7. Розум істот, якія маюць целы, гэта розум памылковае канцэпцыі.
: А вялікая мудрасць гэта розум стану буды.
: Так як золата ўнутры гор і на берагах рэк
: Можа ён быць чысты альбо не.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Скарбу Стану Буды ===
{{Q|Цытата=: 9. Зямныя ворагі адно толькі крадуць нашае жыццё. Страчваем толькі сваё цела, але не падаем у ніжэйшыя светы. (…)|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Развіцця Уважлівасці Дхармы ===
{{Q|Цытата=: 11. Калі мы давяраем духоўным настаўнікам,
: уважлівасць і прытомнасць будуць цалкам чыстыя.
: Шляхетныя карэнні будуць цалкам дасканалыя.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутры Аздобы Махаяны ===
{{Q|Цытата=: 12. Служэнне духоўнаму настаўніку
: значыць практыкаванне таго, чаму вучыць.
: У гэтым выпадку ён будзе цалкам задаволены.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 159. Ёсць такія, каторыя ўвязваюцца адно толькі ў негатыўныя дзеянні;
: Ёсць такія, якія бесперапынна нішчаць тое, што добра;
: Ёсць таксама такія, якім бракуе правільнасці, якая праводзіць да вызвалення -
: А таму тыя, якім бракуе станоўчых рыс, адрэзаныя ад прычыны абуджэння.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Вырабляючая Мноства Будаў ===
{{Q|Цытата=: 13. Той, хто для Пераможцы,
: правадніка істот,
: Учыніць хаця б дробную рэч,
: Па смерці будзе адраджацца ў розных небах,
: Каб урэшце дасягнуць стану буды.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Каляма Сута ===
{{Q|Цытата=: 73. Не верце ў якія-кольвек пасланні толькі таму, што праз доўгі час абавязвалі ў многіх краінах. Не верце ў нешта толькі таму, што многія людзі на працягу доўгага часу тое паўтараюць. Не прымайце нічога толькі з нагоды, што нехта іншы гэта сказаў, што падтрымлівае тое сваім аўтарытэтам нейкі мудрэц альбо каплан, альбо што напісана тое ў нейкім святым пісанні. Не верце ў нешта толькі таму, што гучыць праўдападобна. Не верце ў бачанні альбо ўяўленні, якія лічыце за пасланыя Богам. Майце давер да таго, што прынялі за праўдзівае па доўгім правяранні, да таго што прыносіць поспех вам і іншым.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Дасканаласці Мудрасці ===
{{Q|Цытата=: 77. Розум пазбаўлены розуму, бо мае прыроду празрыстага святла.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
{{Q|Цытата=: 19. Дзякуючы маральнай дысцыпліне не адродзімся ў ніжэйшых светах,
: Не дасведчым васьмі неспрыяльных умоў
: І заўсёды будзем вольныя.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Указання Таямніц Татхагаты ===
{{Q|Цытата=: 92. Спадару Таямніц!
: Першасная мудрасць усёведаючага зацвітае з кораня спачування.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Вялікага Бубна ===
{{Q|Цытата=: 129. Не плач, Ананда!
: У будучыні прыму форму духоўных настаўнікаў,
: Каб дапамагаць табе ды іншым.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Вялікай Забавы ===
{{Q|Цытата=: 130. Глыбокую і спакойную, вольную ад усялякіх ускладненняў, простую святлістасць:
: Знайшоў прыпамінаючую нектар Дхарму.
: Калі б аднак меў бы ёй навучаць, ніхто б яе не зразумеў.
: Застануся таму ў лясной цішыні.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Падстаў Дысцыпліны ===
{{Q|Цытата=: 132. У медытацыі, о мніхі,
: Хаця спыніўся рух розуму,
: То аднак прадметы ўсё яшчэ з'яўляюцца свядомасцям глуздаў.
: Прадметы віруюць рухамі самсары.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Добрых Знакаў ===
{{Q|Цытата=: 139. Ці йснуе хто-небудзь, хто мог бы заўтра не памерці?
: Таму ўласна сёння мы павінны прыкладаць намаганні.
: Уладар смерці і ягоная зграя -
: Ніводны з іх не з'яўляецца нашым прыяцелем.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутры Навук аб Дзесяці Чысцінях ===
{{Q|Цытата=: 152. З прычыны кармы дзесяці шляхетных чынаў,
: нашы намаганні ўшляхетніваюць поле.
: Наша жыццё становіцца даўжэйшым.
Радок 218 ⟶ 228:
: Мы задаволеныя.
: Існуе ўзаемная дабрыня.
: Пануюць ўласцівыя погляды.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня ===
{{Q|Цытата=: 153. Дзякуючы збору падобных да ілюзіі награмаджэнняў
: Заіснуе падобнае да ілюзіі прасвятленне.
: Наступіць падобны да ілюзіі паказ
: Ілюзарычнай дапамогі нясучай адчувальным істотам.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Дзесяці Дхарм ===
{{Q|Цытата=: 154. Так як са спаленага зерня не вырастуць зялёныя сцёблы,
: Так у чалавеку пазбаўленым веры не разаўюцца добрыя ўласцівасці.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Дзесяці Шляхетных Бхумі ===
{{Q|Цытата=: 156. Лагодны й пазбаўлены пагарды, вольны ад фальшу і аблуды
: А таксама поўны любові для ўсіх адчувальных істот -
: Такім ёсць бодхісатва.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Праджняпараміта ===
{{Q|Цытата=: 160. Субхуці! Хто не мае канцэпцыі на тэму Буды,
: Той не думае таксама аб Дхарме і Саньзе.
: У гэты спосаб уваходзіцца ў праўдзівую існасць.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Блізкай Уважнасці ===
{{Q|Цытата=: 186. З'яўленне цела,
: Маёмасці, радасці і смуткаў
: Ёсць нічым іншым як выабражэннем розуму:
: Гэта сны створаныя розумам.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Навук Складаючых Падставу Дысцыпліны ===
{{Q|Цытата=: 8. Калі бачым прыязных людзей, адчуваем прыцягненне.
: Калі прысутнічаюць істоты, якія крыўдзяць іншых, нашыя розумы становяцца агрэсіўныя.
: Іншыя выклікаюць узрост нашага няведання.
: У кожным выпадку брамы нашых здольнасцей зняволеныя.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
=== Сутра Тлумачэнняў для Караля ===
{{Q|Цытата=: 10. Вялікі каролю, калі будзеш прабіты дзідай Уладара Смерці, лопне цэлая твая пыха. Не будзе для цябе ніводнага сховішча. Ніхто цябе не абароніць і табе не дапаможа. Будзеш курчыцца ў кананнях хваробы. Вусны твае высахнуць. Зменіцца колер тваёй скуры. Ледзьве што будзеш мог рухацца. Не будзеш у стане працаваць. Будзеш варочацца ва ўласнай флегме, сліне, мачы і ванітах. Тваё дыханне будзе кароткае. Лекары будуць цябе пазбягаць. Скончыцца тваё самсарычнае жыццё. Будзеш баяцца пасланцаў Ямы, Уладара Смерці. Тваё дыханне спыніцца і са страху адкрыеш вусны. Пакінеш гэты свет і адродзішся ў абсалютна іншым месцы. Агарне цябе цемра. Упадзеш у бяздонне і будзеш цягнуты водамі акіяна і кармічным ветрам. Не будзеш ведаць, дзе знаходзішся. Не будзе нікога, каму будзеш магчы раздаць сваю маёмасць. Будзеш клікаць матку, бацьку, дзяцей, але ніхто не пачуе — не будзе для цябе ніводнага прыстанішча. Ніхто не прыйдзе з дапамогай. Адзіным ратункам ёсць магутны кароль, альбо Дхарма.|Аўтар= |Каментар = |Арыгінал= }}
 
<sub>''*Адвольная нумарацыя [[Удзельнік:Serge Kaleyeu|аўтара перакладу]] паводле публікацыі «Выбраныя Словы Буды з Сутраў».</sub>
 
[[Катэгорыя:Асобы па алфавіце]]
[[Катэгорыя:Аўтары-Ш]]
[[Катэгорыя:Філосафы]]