Барыс Міронаў

расейскі дзяржаўны, грамадзкі і палітычны дзеяч

Барыс Сяргеевіч Міронаў (руск.: Борис Сергеевич Миронов, нар. 29 жніўня 1951, Магоча, Чыцінская вобласьць, РСФСР, СССР) — расейскі дзяржаўны, грамадзкі і палітычны дзеяч. Журналіст, публіцыст. Адзін з заснавальнікаў і першы галоўны рэдактар ​​«Расейскай газэты». У 1993—1994 гадах — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Расейскай Федэрацыі па друку. У 2002—2003 гадах — сустаршыня «Нацыянальна-дзяржаўнай партыя Расеі». Прытрымліваецца нацыяналістычных поглядаў. Сябар Хаўруса пісьменнікаў Расеі. Шэраг публікацый Міронава прызнаныя ў Расеі экстрэмісцкімі.

Барыс Міронаў
Барыс Міронаў
Барыс Сяргеевіч Міронаў.
Нараджэнне
29 жніўня 1951
Магоча, Чыцінская вобласьць, РСФСР, СССР

Грамадзянства
Расія
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч

Выказваньні правіць

  •  

Перш чым кідаць цэтлікі аб "фашыстоўскім Бандэры" і перш чым казаць пра "фашыстаў тыпа Бандэры", вы хоць самую маленькую біяграфію Бандэры ў любой энцыкляпэдыі адкрыйце і прачытайце! Мужык адседзеў у канцлягеры Заксэнгаўзэн з ліпеня 1941 году па сьнежань 1944 году! Гэта ў тым самым Заксэнгаўзэне, дзе забілі Якава Джугашвілі. Які фашыст? Адкуль фашыст? Бо як толькі Бандэра ў ліпені абвясьціў "Акт адраджэньня Ўкраінскай дзяржавы", ён зараз жа апынуўся ў канцлягеры. І ўсю вайну там адседзеў. Але калі немцы яго выпусьцілі ў сьнежні 1944 году, таму што ім трэба было паспрабаваць ўзяць пад сябе УПА, якую мы таксама фарбуем тлустай чорнай фарбай, ён адмовіўся супрацоўнічаць зь немцамі. Як ён мог супрацоўнічаць? У яго ж два браты былі зьнішчаныя ў канцлягеры Асвэнцым. Калі вы крычыце, што Бандэра ледзь не галоўны кат вайны, вы задайце сабе пытаньне: „дзе ён гэта мог зрабіць?“. Ды Ельцын адным расстрэлам Белага дома зьнішчыў людзей больш, чым Бандэра за ўсё сваё жыцьцё!

 

Прежде чем бросать ярлыки о „фашиствующем Бандере“ и прежде чем говорить о „фашистах типа Бандеры“, вы хоть самую маленькую биографию Бандеры в любой энциклопедии откройте и прочитайте! Мужик отсидел в концлагере Заксенхаузен с июля 1941 года по декабрь 1944 года! Это в том самом Заксенхаузене, где убили Якова Джугашвили. Какой фашист? Откуда фашист? Ведь как только Бандера в июле провозгласил „Акт возрождения Украинского государства“, он тут же оказался в концлагере. И всю войну там просидел. Но когда немцы его выпустили в декабре 1944 года, потому что им нужно было попробовать взять под себя УПА, которую мы также красим жирной чёрной краской, он отказался сотрудничать с немцами. Как он мог сотрудничать? У него ведь два брата были уничтожены в концлагере Освенцим. Когда вы кричите, что Бандера чуть ли не главный палач войны, вы задайтесь вопросом: „где он это мог сделать?“. Да Ельцин одним расстрелом Белого дома уничтожил людей больше, чем Бандера за всю свою жизнь![1]

Крыніцы правіць

спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіпедыі