Грамадзянін Кейн

амерыканскі фільм-біяграфія 1941 года

«Грамадзянін Кейн» (англ.: Citizen Kane) — амерыканскі фільм-біяграфія 1941 года, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў перамагаў у маштабных апытаннях кінапрафесіяналаў як «найлепшы фільм усіх часоў і народаў».

Дзве ўзнагароды і восем намінацый на прэмію «Оскар». Класіка Амерыканскага кінематографа. Вобразны рад фільма з'яўляецца вынікам фантазіі Орсана Уэлса, які выкарыстоўваў новую кінамову.

Цытаты правіць

  •  

Так, я страціў летась мільён долараў. І я чакаю, што страчу сёлета мільён долараў. І ў наступным годзе я чакаю, што страчу мільён долараў. З такой хуткасцю мне давядзецца зачыніць газету праз… 60 гадоў.

  •  

Калі скончыце набор, прынясіце мне той чарнавік. Я прадчуваю, што ў пэўны момант гэтая папера зробіцца важным дакументам. Як Дэкларацыя Незалежнасці ці мой першы школьны табель.

  •  

Старасць… Гэта адзіны нядуг, містэр Томпсан, ад якога не чакае збаўлення.

  •  

— Людзі падумаюць…

— Людзі падумаюць тое, што я і загадаю.

  •  

У гады маёй маладосці было меркаванне, што медсёстры прыгожыя. І тады гэта быў зман, і цяпер.

  •  

У яго ніколі не было ані шэлега. Ведаеце, ён з арыстакрацкай сям’і, дзе бацька варты 10 мільёнаў, а калі ён застрэліўся, выявілася, што гэта былі 10 мільёнаў пазык.

  •  

Хто заняты чалавек? Я? Я — старшыня савета дырэктароў. Чаго-чаго, а часу ў мяне хапае.

  •  

— Дурань ён быў, гэты ваш Тэтчэр.

— Ён зарабляў шалёныя грошы.

— Няхітрая справа — зарабіць шалёныя грошы, калі ад жыцця табе трэба толькі адно — зарабіць шалёныя грошы.

  •  

— Самы вялікі дыямент у свеце… Я не ведаў, што Чарлі калекцыяніруе дыяменты.

— Ён іх не калекцыяніруе. Ён калекцыяніруе тых, хто калекцыяніруе дыяменты.

  •  

Яшчэ адна Венера! 25 тысяч долараў — вялікія грошы за бабу без галавы.

  •  

— Як вы ацэньваеце справы ў Еўропе, містэр Кейн?

— Як ацэншчык.

  •  

У гэтым горадзе пакунак арахіса купіш — пра цябе адразу песню напішуць.

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіпедыі