Алена Мікалаеўна Анісім

беларускі палітык

Алена Мікалаеўна Анісім (нар. 28 верасня 1962, в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларуская мовазнаўца і палітычная дзяячка.

Алена Мікалаеўна Анісім
Алена Мікалаеўна Анісім.
Нараджэнне
28 верасня 1962
в. Савоні, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
мовазнаўца

Выказванні Алены Анісім

правіць
  •  

Хачу сказаць, што значная колькасьць дэпутатаў — не магу замераць, гэта 60 ці 70 адсоткаў — абсалютна нармальна ставіцца да выкарыстаньня беларускай мовы, да пашырэньня яе ў любых сфэрах. Безумоўна, ёсьць і тыя, хто адносіцца непрыхільна, але іх ня так шмат, таму ў цэлым ініцыятыву падтрымліваюць. Іншая справа, што кожны зь іх адразу пралічвае, чым гэта абернецца канкрэтна для яго. Тым ня менш на ўчорашнім паседжаньні многія адкрыта казалі, што падзяляюць маю пазыцыю ў справе пашырэньня ўжываньня беларускай мовы. Думаю, што нават падрыхтоўка законапраектаў для прыняцьця адразу на дзьвюх мовах, калі яна ня будзе вымагаць нейкіх вялікіх фінансавых выдаткаў ці мы зможам гэта арганізаваць праз грамадзянскую супольнасьць, то гэта таксама знойдзе падтрымку сярод дэпутатаў.[1]Пра ўдзел у паседжанні рабочай групы, якая рыхтуе да другога чытання закон «Аб правах спажыўцоў».

«Радыё Свабода»
  •  

Мая задача ў Палаце прадстаўнікоў — пашырэнне беларускай мовы ў адукацыі і юрыдычна-прававой прасторы. У Таварыстве беларускай мовы — стварэнне Беларускага ўніверсітэта і пашырэнне прасторы беларускай мовы ў грамадстве. Каб затым стварыць хаця б адзін беларускамоўны тэлеканал вяшчання — 24 гадзіны на дзень.[2]

  •  

Гэта свята яднання беларусаў на глебе разумення таго, што мы не ўчора нарадзіліся, што беларуская дзяржаўнасць мае трывалы падмурак, мае даўнія традыцыі і мае этапы. І вось адзін з гэтых важных этапаў — гэта якраз-такі абвяшчэнне БНР.

Гэта не проста наша памяць, гэта яшчэ і даніна нашай павагі тым прадстаўнікам Беларусі, якія ў няпростых варунках узялі на сябе адказнасць за лёс краіны, абвясціўшы пра стварэнне сувэрэннай дзяржавы. Тое, што яны заклалі, на жаль, не ўсё яшчэ спраўдзілася. Тым не менш мы маем самае галоўнае — нашу ўласную, незалежную дзяржаву.[3]14 сакавіка 2018 на адкрыцці экспазіцыі «1918: лёс беларускай дзяржаўнасці» ў Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі

Выказванні пра Алену Анісім

правіць
  •  

 

Зноскі

Спасылкі

правіць