Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч (нар. 6 студзеня 1964, вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч | |
Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч.
| |
Нараджэнне | |
6 студзеня 1964 вёска Зацітава Слабада, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
краязнаўца |
Выказванні Алеся Карлюкевіча
правіцьУ пачатковай школе ўсе прадметы былі любімымі. У 4—5 класах — матэматыка. Вяла Ганна Барысаўна Вальфсон. Але неяк матэматыка пасля адышла на задні план. Перамаглі ўрокі беларускай літаратуры, якія цёпла, з душой выкладаў Рыгор Аляксандравіч Гардзей, і гісторыі.[1] — Пасля атрымання пасады міністра інфармацыі. |
- — з інтэрв’ю
Скажу прама і адкрыта, безумоўна, разумеючы, што выклічу шмат крытычных заўваг. Усе магчымыя меры пашырэння, заканадаўчыя ініцыятывы адносна ўсталявання, кантролю і гэтак далей нічога не прынясуць, акрамя гарачых спрэчак у грамадстве. Моўная рэчаіснасць у Беларусі склалася такая, якая склалася[2]. — Пра дзяржаўную падтрымку беларускай мовы. |
Смелая журналістка, смелая жанчына, якая пабывала і ў гарачых кропках, як кажуць, на лініі агню. І, магчыма, дадасць новае разуменне таму, што адбываецца ў свеце, шмат каму, хто заглыбіўся ў паэтычны разгляд адно толькі прыродных з’яў[3]. — Пра прапагандыстку Людмілу Гладкую. |
Зноскі
- ↑ Пісьменнік, вайсковец, удавец: пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча Наша Ніва
- ↑ Карлюкевіч пра беларусізацыю: Лепш скіраваць сілы на тое, каб беларуская мова ў СМІ была ўнармаванай, правільнай. nn.by (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2019. Праверана 13 мая 2019.
- ↑ Пра што распавёў Алесь Карлюкевіч на пашыраным Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі? (25 снежня 2023).