Аляксандр Тамковіч
Аляксандр Тамковіч — беларускі .
Аляксандр Тамковіч | |
Нараджэнне | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Цытаты
правіць(…) я беларускую мову ведаў, як кажуць ангельцы, so-so. Таму хваляваўся, што будзе шмат памылак. (…) А потым, калі Аляксей Кароль прапанаваў зрабіць сэрыю нарысаў у газэце «Новы час» і я яму адказаў, што пішу па-расейску, а ён мне кажа: «Пішыце па-расейску, а мы будзем перакладаць», то мне так сорамна стала, і я пачаў вывучаць беларускую мову. Даволі хутка яе асвоіў. |
(…) на мой погляд, беларускія апазіцыяеры значна страцілі ад таго, што не змаглі зрабіць сваімі сябрамі ўсе габрэйскія структуры. То бок тую частку «трэцяга сэктару», якую яны памылкова палічылі непатрэбнай для дасягнення мэты. (…) многім з першай хвалі тагачасных адраджэнцаў сёння вельмі сорамна за свае даўнія памылковыя погляды, але факт застаецца фактам: улады даволі разумна «разыгралі» так званую «габрэйскую карту». |
(…) на мой погляд, пастаянныя «выключэнні» іншадумцаў прыводзяць да таго, што адна з самых моцных калісьці апазыцыйных структур паступова ўсё больш маргіналізуецца. Такое ўражанне, што яны больш змагаюцца не з уладай, а паміж сабой… |
Не так даўно мой добры сябар (зямляк і калега), які шмат гадоў працуе ва Укаріне, спытаў, кім я сябе больш адчуваю – беларусам або палякам. Сёння я б на такое пытанне адказаў адразу – літвінам, бо гэта слова, на мой погляд, яднае і першых, і другіх. Моцна яднае. |
Сапраўдных прычын гэтай «ракіроўкі» не ведае ніхто, акрамя самой Анжалікі Борыс, але б якімі яны не былі, пры сустрэчы з ёй асабіста я зніму капялюш і пацалую руку, бо пяць гадоў супрацьстаяць гэтай уладзе можа толькі баец. |