Аміна Акуева
Аміна Віктараўна Акуева (5 чэрвеня 1983, Адэса, УССР, СССР — 30 кастрычніка 2017, Глеваха, Кіеўская вобласць, Украіна[1]) — украінскі доктар, грамадзкі актывіст і вайсковец чачэнскага паходжаньня.
Аміна Акуева | |
Аміна Акуева з Джамалай | |
Нараджэнне | |
5 чэрвеня 1983 Адэса, УССР, СССР | |
Смерць | |
30 кастрычніка 2017 Глеваха, Кіеўская вобласць, Украіна | |
Грамадзянства | |
Украіна | |
Род дзейнасці | |
доктар |
Цытаты
правіцьМая глябальная мара — гэта каб усе народы, якія знаходзяцца пад прыгнётам расейскай імпэрыі, з гэтай турмы нарэшце-ткі вырваліся. І каб змаглі будаваць сваю будучыню свабоднымі.[2] |
Мой сын-падлетак ведае, што я на фронце і спакойна да гэтага ставіцца. Пакуль ён у сваякоў. Але калі што, не дай Бог, гэтая вайна зацягнецца, то, думаю, праз пару гадоў ён далучыцца да нас з мужам. Я заўсёды старалася выхоўваць яго з разуменьнем таго, што абарона краіны, барацьба з агрэсарам — гэта абавязак мужчыны.[3] |
Мабыць, самы страшны для мяне момант быў, калі ў ноч з 1 на 2 лютага патэлефанаваў мой муж, Адам, і сказаў, што Іса Мунаеў забіты, а яны адступаюць з-пад Дэбальцава. Я тады была ня зь імі. Вельмі доўга «зьбірала сябе па частках» і брала ў рукі.[3] |
Зноскі
- ↑ Пад Кіевам забілі жонку кіраўніка чачэнскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны // Наша ніва
- ↑ ДОБРОВОЛЕЦ АМИНА ОКУЕВА: Я БЫ ХОТЕЛА, ЧТОБЫ ПАЛА РОССИЙСКАЯ ИМПЕРИЯ В ТОМ ВИДЕ, В КАКОМ ОНА СУЩЕСТВУЕТ СЕЙЧАС// censor.net.ua
- ↑ 3,0 3,1 Украинские амазонки: Амина Окуева и ее борьба с «российской Ордой» // inforesist.org