Анатоль Маркевич
Анатоль Мечыслававіч Маркевіч (нар. 1971, в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Анатоль Маркевич | |
Нараджэнне | |
1971 в. Грамкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць | |
Род дзейнасці | |
палітык |
Цытаты
правіцьНе хаваю, што праводзілі і праводзім сур'ёзную працу па тых нашых супрацоўніках, работніках, якія займаюць дэструктыўную пазіцыю. Па гэтых меркаваннях больш за 300 чалавек з нашых калектываў папрасілі. І лічу гэта правільным. Работнікі культуры пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі і шмат у чым фарміруюць грамадскую думку. [1] |
Здраднікам не месца на сцэне, будзь то спецмерапрыемства або канцэрт у аграгарадку [2] — Выказванне на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Беларусі 22 лютага 2023 года |
Калі чалавек шчыра раскайваецца ў сваіх словах, пастах, лайках, гатовы працаваць на дзяржаву і публічна заявіць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, то яму даецца другі шанец. Калі словы пакаяння аказваюцца хлуснёй, з такімі людзьмі мы расстаёмся адразу і назаўжды [2] — Выказванне на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Беларусі 22 лютага 2023 года |
Выказванні пра Анатоля Маркевіча
правіцьКрыху больш за месяц я прапрацавала з новым міністрам культуры Анатолем Маркевічам. Нягледзячы на непрацяглы час працы, ён запомніўся нарадамі. Яны доўжыліся ад 8 да 12 гадзінаў. Гэта былі нарады ў розных пытаннях, якія перацякалі ў рэчышча палітыкі ды ідэалогіі. Ён казаў пра безумоўную правільнасць курсу дзяржавы. Для мяне ён увасабленне гэтай улады, гэтага рэжыму. Ён прыйшоў з відавочнаю мэтаю пачысціць шэрагі. [3] | |
— Наталля Задзяркоўская |