Біл Гейтс
Біл Гейтс (Уільям Генры Гейтс III) — амерыканскі праграміст і бізнесмен, з’яўляецца адным з заснавальнікаў кампаніі Microsoft. Цяпер валодае каля 1,1 млрд. акцый, якія эквівалентны прыблізна 41 млрд. долараў ЗША, што складае каля 10 працэнтаў асноўнага капіталу кампаніі.
Біл Гейтс | |
Біл Гейтс.
| |
Нараджэнне | |
Грамадзянства | |
ЗША | |
Род дзейнасці | |
праграміст |
Выказванні Біла Гейтса
правіцьПоспех — кепскі настаўнік. Ён кружыць галаву. Ён ненадзейны. Бізнес-план або найноўшая тэхналогія — верх дасканаласці сёння, заўтра могуць гэтак жа безнадзейна састарэць, як васьмідарожкавыя магнітафоны, тэлевізары на электронных лямпах або мейнфрэймы. Я пільна сачыў за тым, як гэта адбывалася. Доўгае і ўважлівае назіранне за мноствам кампаній дапамагло выняць нядрэнныя ўрокі, навучыла, як планаваць на гады наперад. |
Па ўсім міры — у старых гаражах, і ў навуковых інстытутах — выспяваюць новае насенне канкурэнцыі. Скажам, інтэрнэт набывае такое значэнне, што Windows толькі выйграе, калі здолее недвухсэнсоўна давесці, што яна — лепшы спосаб доступу да Internet. Усе кампаніі, якія займаюцца аперацыйнымі сістэмамі, імкнуцца прапанаваць канкурэнтздольную падтрымку доступу да Internet. А калі, да прыкладу, распазнанне прамовы стане сапраўдна надзейным, неадкладна рушаць услед чарговыя буйныя змены ў аперацыйных сістэмах. |