Васіль Быкаў
Васіль Уладзіміравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 — 22 чэрвеня 2003) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Васіль Быкаў | |
![]() Васіль Уладзіміравіч Быкаў.
| |
Нараджэнне | |
19 чэрвеня 1924 | |
Смерць | |
22 чэрвеня 2003 | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
пісьменнік |
Выказванні Васіля Быкава
правіцьПрадчуваю сакраментальнае пытанне пра страх: баяўся ці што? Вядома, баяўся, а, можа, часам і збаяўся. Але страхаў на вайне шмат, і яны ўсе розныя. Страх перад немцамі — што маглі ўзяць у палон, застрэліць; страх з-за агню, асабліва артылерыйскага або бамбёжак. Калі выбух побач, так, здаецца, цела само, без удзелу розуму, гатова разарвацца на кавалкі ад дзікіх пакут. Але быў жа і страх, які ішоў з-за спіны — ад начальства, усіх тых карных органаў, якіх у вайну было не менш, чым у мірны час. Нават больш. |
Нафта зараз даражэй крыві, і гэта можна лічыць канцом еўрапейскай гісторыі… |
Кожнаму наканавана прайсці свой шлях да свабоды асобна |
Мне цяжка працаваць там, дзе няма свабоды |
Пакуты робяць чалавека чалавекам. Чалавек без пакут — трава |
Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых |
Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным |
Не дасі адразу адпор — неўзабаве ўзаб'юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца |
Нявыказаная сёння праўда можа застацца нявыказанай ніколі |
Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразвітая, адсталая ці слаба развітая – але калі б яна мела незалежнасць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губерню Расіі. Хіба не пра гэта сведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму? |
Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем |
Жыццё становіцца ўсё больш агідным ва ўсіх адносінах. А ў нас гэтая агіднасць накладваецца на няўмольна надыходзячую старасць. Здаецца, з усіх бедаў, гэтая апошняя, будзе самай цяжкай. Не ведаю, па якой з прычын, асабістай ці грамадскай, але кудысьці ўсё далей адыходзіць літаратура. Не толькі сам не пішу, але нават не хочацца чытаць, тым больш, што амаль усе, усе маскоўская часопісы ад нас адрэзаныя. Няма падпіскі. А цяпер вось адразаюць апошнія дэмакратычныя газеты на другое паўгоддзе. Напрыклад, няма падпіскі на Известия, якой я асабліва даражыў. Мінскіх газет хапае, але гэта амаль ўсё афіцыйозы, вядома камуністычная, за выключэнням дзвух-трох малафарматных, які маюць па 3-4 судзімасці, і пустыя рахункі ў банках. Праблема палітычная ўсё тая ж: камуністычны таталітарызм ва ўмовах эканамічнай катастрофы. Не ведаю, калі мы сустрэнемся, і ці сустрэнемся, але мы заўсёды памятаем вас. І здаецца наша дружба, ніколі не азмрочаная, пойдзе разам з намі. З паездкамі здаецца ўсё скончана, ездзіць няма куды, да і няма чаго, рэйсавы аўтобусы адменены, а на сваёй машыне - 1200 рублёў літр бензіну, пры маёй пенсіі 80 тысяч, што роўна 13 далярам. Ірына атрымлівае яшчэ менш: 55 тысяч. А я думаю, кола замыкаецца. Пачалося жыццё ў беднасці, недаяданні, тым і скончыцца, відаць, хоць і тое добра, не будзе пра што шкадаваць. У такім маім жыцці вельмі востры адчуваю адсутнасць Сашы, адсутнасць у жыцці. Шмат на што цяпер гляжу ягонымі вачыма, асабліва, што датычыцца маскоўскіх падзей, тамашніх дзеячаў. Ды і пры жыцці ён быў мой арыенцір, маяк, што свяціў з Масквы, і вось цяпер цёмна і глуха. Пасылаю табе мой злашчасны артыкул, спадзяюся, што ўсё гэта дойдзе да цябе, звычайна цяпер не даходзіць. Раней, пераадлюстраваўшы, арыгінал пасылалі адрасату. Цяпер жаруть з вантробами. І без следу. Жыццё стала свалачным ва ўсіх адносінах, і здаецца ўсё пагаршаецца. Ну, а пра сваё жыццё што цябе напісаць? Свалачное жыццё во ўсіх адносінах. Вось напісаў ліст і не ведаю, як пасылаць, на які адрас. Лісты проста знікаюць у чорнай дзіры ахранкі. Тэлефонныя перагаворы сталі вышэй магчымага |
Няма радасці ні ў прыродзе, ні ў жыцці. Адна спадзяванка, што радасць атрымаем ад Бога. Самае важнае - не разлічваць у жыцці на нешта добрае. Як на вайне - разлічвай на пагібель. Не радуйся, што за бугром не схаваўся - цябе выкураць, або, мы ўсё ўжо самотныя |
Выказванні пра СССР
правіцьГродна. Кватэра наша была на першым паверсе. Вечарэла. Я сяжу за сталом, cтол каля акна. На процілеглым баку вуліцы спыняецца Газік, прыадчыняючы дзверцы. Ніхто з машыны не выходзіць, але я раптам чую, як па маім целе разліваецца млявасць, няма чым дыхаць. Разумею, яшчэ трохі і ўсё, сканаю. Неяк спаўзаю з крэсла і як магу, дабіраюся да хуткай. Там зрабілі некалькі ўколаў, трохі адышоў, супакоіўся. Вярнуўся дамоў. Машыны няма. |
Дзіўна, як у гэтай дзяржаве, па сутнасьці, нічога не мяняецца. Цячэ час, набліжаецца да завяршэньня ХХ стагодзьдзе, завяршаецца шосты год перабудовы, а звычкі роднага кіраўніцтва, яго ўстойлівы антыдэмакратызм застаюцца без устойлівых зьменаў. Ланцуг д’ябальскіх злачынстваў, паўтараючыся з зайздроснай рэгулярнасьцю, абяцае працягнуцца ў будучае стагодзьдзе. Вугоршчына-56, Новачаркаск-62, Чэхаславаччына-68, Тбілісі, Баку... Цяпер вось Вільня. І зноў — грубая, ваяўнічая сіла супраць народу, кроў і чалавечыя сьмерці...[7] |
Зноскі
- ↑ Анатоль Кудравец. На крыжы часу. Пісьмо Лазару Лазараву (be) з 01:02:23 (14 мая 1994).
- ↑ Анатоль Кудравец. На крыжы часу. Пісьмо Лазару Лазараву (be) з 01:02:23 (14 мая 1994).
- ↑ Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. Рыгор Барадулін. Сам-насам з Вечнасцю (be) з 00:25:15 (1995).
- ↑ Наш Быкаў. Кніга ўспамінаў. Рыгор Барадулін. Сам-насам з Вечнасцю (be) з 00:25:15 (1995).
- ↑ Анатоль Кудравец. На крыжы часу (be) 16 хвiлiна.
- ↑ Анатоль Кудравец. На крыжы часу (be) 16 хвiлiна.
- ↑ Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. 536 с.: іл.