Васіль Яраслававіч Сліпак
Васіль Яраслававіч Сліпак (20.12.1974, Львоў, УССР — 29.06.2016, с. Луганскае) — украінскі оперны спявак, саліст Парыжскай нацыянальнай оперы, валанцёр, удзельнік баявых дзеянняў падчас вайны на ўсходзе Украіны ў складзе дабравольніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар».
Васіль Яраслававіч Сліпак | |
Васіль Яраслававіч Сліпак.
| |
Нараджэнне | |
20 сьнежня 1974 Львоў | |
Смерць | |
29 чэрвеня 2016 с. Луганскае | |
Выказванні Васіля Сліпака
правіцьУ французскай ссылцы я быў 20 гадоў. А цяпер абараняю Украіну. У Францыі я выйграў міжнародны конкурс. Мне прапанавалі спяваць. Я не меў намеру там заставацца. Так двухмесячная віза ператварылася ў 20-цігадовае перабыванне там. Не ведаю, як гэта ацэньваць. Так адбылося.[1] |
А хто сказаў, што Данбас не гламурны? Мы выбіраем сваю гламурнасць. Не бачу нічога страшнага ў замене камфортнага ложка на бліндаж.[1] |
Людзі, якія маюць большае пачуццё справядлівасці і людзі мастацтва – яны больш уражлівыя да ўсяго, што цяпер адбываецца. Людзі мастацтва і ўсе, хто добраахвотна бярэ ў рукі зброю, гэта людзі, якія адчуваюць праблематыку значна лепш, чымся іншыя. Не бачу ніякага кантрасту ў тым, што людзі высокай ці якой-кольвек культуры бяруць зброю ў рукі ў такі цяжкі для краіны час. Калі ёсць агрэсар або акупант, які дзясяткамі тысячаў забівае твой народ, то як можна сядзець у хаце і не дапамагаць тым, хто бароніць краіну.[1] |
Так, сапраўды. Калі мне пра гэта кажуць (кожны павінен займацца сваёй справай), то я адказваю, што гэта мой асабісты выбар. Я не пакінуў сваю прафесію, сваю валанцёрскую дзейнасць. Я ўсё раблю паралельна. Проста ў мяне ёсць такая патрэба быць і на першай лініі. Я адчуваю неабходнасць мяне тут. Я ўсім кажу: выбачайце, так атрымалася. Гэта мой выбар! А ўсе казалі, што як жа гэта так, што оперны спявак прыехаў на фронт. Нашыя людзі любяць усё гераізаваць. Можна такую пазіцыю зразумець, але я яе не ўспрымаю. Раней я сюды прыязджаў на кароткія прамежкі часу, а цяпер буду тут настолькі доўга, наколькі гэта магчыма.[1] |
Афіцыйныя медыі і прэс-сакратары не кажуць праўду пра тое, што тут адбываецца. Наадварот, шмат замоўчваюць і кажуць няпраўду, пра тое, што цягне на крымінал. Злачынства заключаецца ў тым, што нельга прасіць Еўропу дапамагчы нам і працягваць санкцыі або ўзмацняць, калі ты не даеш ім сапраўдную інфармацыю. У і дагэтуль людзі не разумеюць ці гэта грамадзянская вайна, ці гэта расейска-украінская вайна.[1] |
Ва ўсіх шмат пытанняў. Не толькі ва ўкраінцаў, але ў нашых хаўруснікаў. Хлопцы, якія там пры ўладзе, давайце рабіць нешта, каб краіна хутчэй скончыла гэтую вайну. Ці вы робіце ўсё, каб яна працягвалася, або каб замарозіць канфлікт? Ні ўкраінцы, ні народ Данбасу не хочуць гэтае вайны. Нам усё гэта не патрэбна. Мы хочам хутчэй скончыць гэтую крывавую вайну, якая распачалася праз агрэсію суседа і працягваецца дзякуючы пазіцыі Кіева. Мы маглі б яе даўно скончыць. Добраахвотнікі маглі б здабыць перамогу, але ім не далі гэта зрабіць.[1] |
Выказванні пра Васіля Сліпака
правіцьВасіль Сліпак, украінскі оперны спявак, які сышоў з французскага опернага тэатра, каб змагацца за Украіну, быў забіты на ўсходзе Украіны... (2016 г.)[2] | |
— Дзмітрый Кулеба, сталы прадстаўнік Украіны пры Радзе Еўропы. |
Ён абраў сабе псеўданім «Міф» - гэта скарочана ад Мефістофель з оперы «Фаўст». Ён не быў прафесійным жаўнерам, ён быў спеваком... Васіль Сліпак загінуў як жаўнерам. Пра яго будуць пісаць кнігі, называць вуліцы, праводзіць канцэрты і распавядаць у школах і кансерваторыях...(2016 г.)[3] |
Схілім галаву, грамадзяне. Вялікі украінец загінуў сёння, абараняючы Радзіму і кожнага з нас...(2016 г.)[4] | |
— Юрый Бутусаў, журналіст. |
На Данбасе ў зоне АТА, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі, загінуў сапраўдны ўкраінскі патрыёт, змагар за сваю Радзіму, вядомы ўкраінскі оперны спявак Васіль Сліпак. (2016 г.)[5] | |
— Міністэрства культуры Украіны. |
Проста цяжка ўкласці ў галаву як такое магчыма, яшчэ тыдзень таму размаўляў з Васілём, столькі пазітыўных эмоцыяў, такая моцная чалавечая энэргія, цяпер яго няма... А ў мяне ізноў засталіся толькі фота і кароткае інтэрв'ю з гэтым цудоўным чалавекам, колькі яшчэ патрыётаў аддасць сваё самае каштоўнае за гэтую бязглуздую вайну... Вечная і светлая памяць табе дружа Васіль... Пазнаёміўшыся з Міфам Васілём Сліпаком мне было цікава, чаму таму такі паспяховы творчы чалавек высокай культуры вырашыўся паехаць на фронт і не з канцэртамі, а каб ваяваць. Ужо на перадавой я запісаў з ім 15 хвіліннае відэаінтэрв'ю, нават і падумаць не мог што яно станецца апошнім... Васілю не патрэбныя былі дзяржаўныя ўзнагароды і прызнанне ўкраінскіх уладаў, ён зрабіў перапынак у сваёй паспяховай творчай карʼеры, добраахвотнікам паехаў бараніць Украіну і яе народ, часткай якога быў. (2016 г.)[6] |
Таленавіты барытон Васіль Сліпак цягам апошніх 19 гадоў жыў у і. Калі пачалася вайна, ён пайшоў добраахвотнікам на фронт. 29 чэрвеня ён загінуў ад кулі снайпера. Нараджэнец Львова, працаваў у Парыжскай нацыянальнай оперы па кантракце. Парыжская аўдыторыя называла яго Мефістофелем, дзякуючы выбітнаму выкананню гэтай партыі ў оперы Шарля Гуно «Фаўст». На вайне ён скараціў яго проста да «Міф» – гэта быў ягоны пазыўны. (2016 г.)[1] | |
— Антось Цялежнікаў, дакументаліст. |
Лёс падараваў мне кароткае, але насычанае знаёмства з вядомым оперным спеваком Васіль Сліпак па дарозе ягонай апошняй паездкі на фронт. Пасля запіс апошняга інтэр'вю з ім ужо на перадавой. Васіль нёс у сабе мегапазітыўны зарад энергіі, быў чалавекам адукаваным і вядома таленавітым. Я запытаўся яго тады ці такія людзі як ён павінны прымаць удзел у вайне. На што ён коратка адказаў - гэта мой выбар. Я шаную ягоны выбар, які не падзяляе большасць ягоных творчых калегаў. Упэўнены ён ахвяраваў сваім жыццём не дарэмна. Украінскі народ павінен захоўваць памяць пра яго і перадаваць яе наступным пакаленням. (2018 г.)[7] | |
— Антось Цялежнікаў, дакументаліст. |
Заўвагі
правіць- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Апошняе інтэрвʼю ўкраінскага опернага спевака, які загінуў на Данбасе (ЭКСКЛЮЗІЎНАЕ ВІДЭА) / Антось Цялежнікаў // БелсатTV. — 2016. — 15 ліпеня.[1]
- ↑ У Данбасе загінуў саліст Парыжскай оперы Васіль Сліпак // Хартыя'97. — 2016. — 29 чэрвеня[2]
- ↑ У Данбасе загінуў саліст Парыжскай оперы Васіль Сліпак // Хартыя'97. — 2016. — 29 чэрвеня[3]
- ↑ Славуты ўкраінскі оперны спявак Васіль Сліпак загінуў у Данбасе // Наша Ніва. — 2016. — 29 чэрвеня[4]
- ↑ Славуты ўкраінскі оперны спявак Васіль Сліпак загінуў у Данбасе // Наша Ніва. — 2016. — 29 чэрвеня[5]
- ↑ Антось Цялежнікаў у сацыяльнай сетцы Facebook. – 2016. – 01-03 ліпеня.[6]
- ↑ Антось Цялежнікаў у сацыяльнай сетцы Facebook. – 2018. – 21 сьнежня.[7]
Крыніцы
правіцьВонкавыя спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Васіля Сліпака
- Васіль Яраслававіч Сліпак
- Біяграфія
- Васіль Слепак у сацыяльнай сетцы Фэйсбук
- Афіцыйная старонка Фонду Васіля Слепака у сацыяльнай сетцы Фэйсбук
- Як оперний співак з Парижа став добровольцем на Донбасі
- Вокальні виступи В. Я. Сліпака
- НСКУ "П"ЄРО МЕРТВОПЕТЛЮЄ" Камерна кантата. - В.СЛІПАК (контртенор)