Вінцу́к (Рыго́равіч) Вячо́рка — старшыня БНФ «Адраджэнне» і партыі БНФ (1999—2007), філолаг, выкладчык, журналіст, палітвязень Беларусі. Унармаваў класічны правапіс, які цяпер выкарыстоўвае «Радыё Свабода» і іншыя.

Вінцук Вячорка
Нараджэнне
7 ліпеня 1961 (58 гадоў)
Брэст, Брэстская вобласць

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
грамадскі дзеяч, палітык, выкладчык, філолаг
  •  

У будучай незалежнай дэмакратычнай Беларусі гэтыя рэчы менавіта так і будуць разглядацца — як замах на зьнішчэньне незалежнасьці нашай краіны. Тыя, з дазволу сказаць, палітыкі, якія выводзяцца з Лукашэнкавага асяродзьдзя і якія выступаюць з такімі ініцыятывамі, канчаткова маргіналізуюцца. Таму што яны ідуць у бок, процілеглы нацыянальнай і дзяржаўнай сьвядомасьці беларускага народу. ...Сёньня за незалежнасьць нашай краіны выступае абсалютная бальшыня беларускага народу. — Пра «Менскі маніфэст беларуска-расейскага яднаньня».

  •  

Парадаксальна, але, зь іншага боку, магчыма, у гэтым ёсьць сярмяжная праўда. Савецкі саюз, савецкая мадэль, савецкі мэнталітэт, урэшце «савок» — можа, хай сабе гэты царкоўнаславянізм і застанецца ў гэтай нішы. А вось калі ў нас зноў будзе нармальная дзяржава, дзе Вярхоўную і ўсе астатнія рады будзе выбіраць народ, і яны будуць раіцца з народам, тады мы вернемся да гэтай назвы. — Пра выкарыстаньне слова «савет» і г. д.

  •  

20 гадоў таму можна было нармальна размаўляць з палкоўнікам міліцыі. Цяпер адбылася поўная фільтрацыя. Кожны зрабіў ужо свой выбар. Маральныя людзі там не застаюцца.

  •  

Палiтыка Лукашэнкi, скiраваная на стварэньне гэтак званага саюзу Расеi й Беларусi… пацярпела крах. Расейскае кiраўнiцтва выставiла яму ўльтыматум: альбо Беларусь уваходзiць у склад Расейскай Фэдэрацыi, альбо ўся стратэгiя стварэньня «саюзу» пераглядаецца. — 2002 год

  •  

Сам факт, што засакрэчаныя асноўныя аспэкты й ранейшых перамоваў, і таго, што плануецца 8 сьнежня, выклікае вельмі вялікую трывогу. Гэта азначае, што ўлада выбрала шлях поўнай непразрыстасьці. Адначасова адбываецца супакойваньне беларускай грамадзкасьці. Такое ўбаюкваньне праз паўтарэньне слова «незалежнасьць». Хаця ясна, што пад словам незалежнасьць беларуская грамадзянская супольнасьць і цяперашняя ўлада, якая ўласна кажучы і падвяла Беларусь пад крайнюю ступень пагрозы, мы разумеем розныя рэчы. І ідзе таксама супакойваньне Захаду. — Снежань 2019 года

  •  

Мяне заўсёды цікавілі розныя мовы і знакавыя сыстэмы, літары розных альфабэтаў. Напэўна, спадчыннасць таксама паўплывала. І паўплывала разнамоўнасьць таго гораду Берасьця, таго Палесься, кутка Століншчыны, адкуль паходзіць наш род. Я чуў і розныя мовы, і розныя дыялекты, нейкім чынам усё гэта супастаўляў. Ведаў, што тут жа, за мяжой, ёсьць іншая краіна, чуў польскую мову, бачыў тэксты па-нямецку і па-ангельску. І вельмі рана пачаў чытаць кнігі, прысвечаныя мовазнаўству. Мне было тады гадоў 5 ці 6. Думаю, гэта моцна на мяне паўплывала. — Пра тое, чаму абраў гэткую сферу працы.

  •  

А калі няма дабараахвотнасьці, то значыць, гэты „калос”, — БРСМ, — які жарэ немалыя бютжэтныя грошы, стаіць на гліняных нагах — Пра БРСМ.

  •  

Сам факт правядзеньня такіх буйных вучэньняў, як “Захад-2017” паказвае, што ўрад і Лукашэнка не з’яўляюцца гарантамі незалежнасьці Беларусі. Такім гарантам ёсьць грамадзтва ды яго адпаведныя настроі, яго ідэнтычнасьць і гатоўнасьць бараніць сваю краіну. — Пра вайсковыя вучэнні «Захад-2017»

  •  

Беларуская мова якраз магла пахваліцца тым, што разбудоўвала сваё багацьце на аснове народных гаворак людзей, якія жылі тут вякамі. Да таго ж, яна належала да заходнеэўрапейскага цывілізацыйнага кола, г. зн. да лацінскай цывілізацыі, таму ў нас вельмі шмат лацінізмаў, нямала таксама германізмаў, уласьцівых усяму арэалу цэнтральна-ўсходняй Эўропы, пры гэтым наша мова не цуралася таксама і грэччыны. Гэта значыць, што першакрыніцы нашага лексічнага багацьця відавочныя.

  •  

Гэта ўпершыню за ўсю гісторыю апытаньняў з канца 19 стагоддзя колькасьць людзей, якія назвалі беларускую мову роднай, меншая за палову! Нас, беларускамоўных і нават тых людзей, хто проста лічыць беларускую мову роднай, робяць меншасьцю ў нашай уласнай краіне. За гады кіраваньня Лукашэнкі адсотак людзей, якія лічаць беларускую мову роднай, зьменшыўся больш чым на трэць. Гэта абсалютны прысуд усёй моўна-культурнай палітыцы цяперашняй улады. — Пра спад вызначэння беларускай мовы як роднай да 48% (пачатак 2019 года)

  •  

Беларуская мова ня мае паўнацэнных функцыяў у дзяржаве, у адукацыі й эканоміцы. Ну, і людзі, на вялікі жаль. Чалавек – гэта зьвер прагматычны. І ён бачыць, што для ягоных дзяцей беларускамоўнасьць не азначае нейкага надзейнага месца ў гэтым жыцьці. Так, гэта каштоўнасьць, але ахвяравацца дзеля таго, каб толькі гэтай каштоўнасьцю валодаць і больш нічым,  не ўсе гатовыя. І адпаведна пераносяць гэтую гатоўнасць на перапіс. — Пра спад ужытку мовы.

  •  

Вельмі мяне заўсёды турбавала ўзаемадачыненьне мовы і нацыянальнага мэнталітэту, мовы і нашай прыналежнасьці да той ці іншай цывілізацыі. Вельмі хачу таксама ўзброіць усіх, хто лічыць гэта патрэбным, аргумэнтамі за нашую мову. Матывацыя вяртаньня да мовы яна перадусім духоўная, каштоўнасная, а не не прымітыўна-прагматычная.

  •  

Вельмі мяне заўсёды турбавала ўзаемадачыненьне мовы і нацыянальнага мэнталітэту, мовы і нашай прыналежнасьці да той ці іншай цывілізацыі. Вельмі хачу таксама ўзброіць усіх, хто лічыць гэта патрэбным, аргумэнтамі за нашую мову. Матывацыя вяртаньня да мовы яна перадусім духоўная, каштоўнасная, а не не прымітыўна-прагматычная.

Пра Вячорку

правіць
  •  

Што датычыць Вінцука Вячоркі і іншых, якія адкалоліся ад БНФ і пайшлі на «фінансаваньне», то зь імі здарылася тое, што я сказаў ім летам 1999 года. Людзі якія пойдуць да іх на прагматычныя каштоўнасьці пераўзыдуць па інтрыгах і сквапнасьці іх самых і вытураць іх у каршэнь разам з ўсёй іхняй адукацыяй і інтэлектам. Так яно і сталася. Прыйшлі лейтэнанты і павыганялі ўсіх. Самы час задумацца. Можа нават пакаяцца. Хаця, як кажуць, ад сябе не ўцячэш.

  Зянон Пазняк

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі