Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч (1808—1884)

Вінцэ́нт-Яку́б (Вікенцій Іванавіч) Ду́нін-Марцінке́віч (Псэўданім: Навум Прыгаворка) — беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новае беларускае літаратуры.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Нараджэнне
4 лютага 1808
фальв. Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Расійская імперыя
Смерць
29 снежня 1884
Люцынка, Мінскі павет, Расійская імперыя
Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
празаік
  •  

Зьвяртайце ўвагу не на багацьце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей.

  •  

Бараніць родны край – гэта рыцараў справа!

  •  

Што чуе сэрца, тое без страху гавораць нашы вусны.

  •  

"Кожнае Божае стварэньне прывязваецца да роднага кута, у якім, выходзячы з мацярынскага лона, выдала першыя гукі, у якім, падтрыманае чулымі, клапатлівымі рукамі бацькоў ставіла першыя крокі.

  •  

З адукацыяй і веру спалучайце!

  •  

Той каханьня не дастане,
Хто адно глядзіць нажывы.

  •  

Што зрабіў дабро, душа мая рада.

  •  

Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча
У будцы сабака, увагі на пса не зьвярну я.
Як раіць пясьняр Сыракомля, пішу я
Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай.

  •  

Калі бяседа будзіць мілыя ўспаміны,
Дык момантам здадуцца вечара гадзіны.

  •  

Асьцярожна, каб веліч былога не сьцерці!

  •  

У людскай натуры здаўна зло такое,
Што ляпей смакуе, дзетачкі, чужое.

  •  

Дык і ў тых, пра каго кажуць: душы іх зь лёду –
Растае лёд у танцы жыцця і свабоды.

  •  

Эх, міла ж чалавеку з прошласьці ўспамінам
Змагацца, зручна ўсеўшыся перад камінам

  •  

На шляху здрады хіба вам Бог дапаможа?

  •  

Хто з Богам, з тым і Бог.

  •  

Чакаць – мужыцка прывычка.

  •  

Людзей трэба слухаць.
Не прыстоіць проціў усіх дмухаць.

  •  

Асьвета ёсьць першай прыступкай, як фізычнага, гэтак аднолькава і маральнага паляпшэньня побыту

  •  

О Божа! Бясконцы дабра крыніцы,
Калі твой люд, што цябе абражае,
Заместа кары з тваёй жа дзясніцы
Такое багацце мае.

  •  

Хоць касцёлак невялічкі,
Ды ў ім стройна, гарманічна.

  •  

Кабета просіць, вось ангел, здаецца!

  •  

Прысягу ламаць грэх вялікі, не гожа.

  •  

Хто ў Бога верыць, той не ашуканы.

  •  

Каб ты, адважны Гектар, мог прадбачыць,
Што згінеш у баі, лёс мог бы перайначыць –
Сядзеў бы ў Троі. І Ахіл не йшоў бы ў схватку,
Каб знаў, што нехта там стралой прашые пятку.

  •  

Услужыць нялёгка справядлівай славе!

  •  

Юрыста абдзярэ ўсіх дачыста.

  •  

Не, да скнары, каб сьмерць пагражала, нябога,
Не ідзі за парадай і за дапамогай.

Выказваньні пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

правіць
  •  

Марцінкевіч, першы ўзяўшы ў сьвядомыя рукі беларускую дуду нашага народа, здабыў зь яе песьню, якую народ зразумеў, а хатняе рэха паўтарыла.[1]

  Уладзіслаў Сыракомля

Зноскі

  1. Сыракомля У. Добрыя весці: паэзія, проза, крытыка / уклад. i камент. У. Мархеля, К. Цвіркі; прадм. К. Цвіркі. Мінск, 1993.

Спасылка

правіць

Думкі Дуніна-Марцінкевіча