Вітаўт Кіпель

беларускі грамадскі дзеяч, гісторык

Ві́таўт Кі́пель — беларуска-амерыканскі грамадскі дзеяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў скаўцкага руху беларусаў у эміграцыі і амерыканскага скаўцкага руху.

Вітаўт Кіпель
Нараджэнне
30 мая 1927 (92 гады)
Менск, Менская акруга, БССР, СССР

Грамадзянства
БССР (СССР), Германія, ЗША
Род дзейнасці
гісторык, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч
  •  

Мы бачым, што ў некаторых універсітэтах ёсць людзі, не беларусы, якія з дапамогай прафесараў самі вывучаюць беларускую мову. Вынікі апошняга рэферэндуму на Беларусі, бясспрэчна, будуць пэўным тормазам у прадаўжэнні таго тэмпу, з якім пачынала вывучацца беларуская мова на Захадзе. Падняць яе наноў будзе нялёгка… Калі беларусам усё роўна, то што можа зрабіць амерыканец, калі народ праз рэферэндум кажа: «Усё роўна, якая будзе мова»… Мы, хто аддаў беларускай справе значную частку жыцця, можам сказаць: народ памыляецца. — Газета «Культура», 1995 год.

  •  

Розумам гэта цяжка ахапіць — чаму эмігрантам нельга працаваць у Беларусі для Беларусі? Але так ёсьць. І тым ня менш аддавацца роспачы няма патрэбы. Можна прадаўжаць жыць і дзеіць як жылося і дзеілася да гэтага часу: працаваць для Беларусі па-за Беларусьсю. — з кнігі ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015 год).

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі