Герой — чалавек выключнай мужнасці, які здзяйсняе выдатныя па сваім грамадскім значэнні дзеянні.

Цытаты

правіць
  •  

Станоўчага героя аўтары робяць падобным да саміх сябе. Чым большая ступень аўтабіяграфічнасці твора, тым большая верагоднасць сустрэць у ім станоўчага героя.
Сябе паказваць, крытыкаваць цяжэй, чым іншых. Вось чаму ў творах больш цікавымі бываюць адмоўныя альбо ўскладненыя героі, чым станоўчыя. У Сервантэса станоўчым хто стаўся? Ашалелы ад бязладнага чытання Дон Кіхот. А ў Дастаеўскага — князь Мышкін, дый той ідыёт.

  — літаратуразнавец Пятро Васючэнка
Васючэнка Пятро. Формулы літаратуры // Роднае слова. — 2009. — № 2 (254). — С. 82.
  •  

Сапраўдны герой — заўсёды герой па памылцы. На самой справе ён марыць быць сумленным баязліўцам, як і ўсе навокал.[1]

  Умберта Эка
часопіс «Esquire»

Зноскі

  1. Умер Умберто Эко. TUT.BY (20 лютага 2016). Праверана 15 снежня 2021.

Спасылкі

правіць