Джордж Майкл
Джордж Майкл (25 чэрвеня 1963, Лондан — 25 снежня 2016, Оксфардшыр) — брытанскі спявак.
Джордж Майкл | |
Нараджэнне | |
25 чэрвеня 1963 Лондан | |
Смерць | |
25 снежня 2016 Оксфардшыр | |
Выказванні Джорджа Майкла
правіцьУ часы Wham! я спаў з жанчынамі даволі часта, але ніколі не адчуваў, што гэта можа перарасці ў сур'ёзныя адносіны, бо ведаў, што ў эмацыйным плане я быў геем. Я не хацеў нешта здзяйсняць з імі, але мяне вабіла. А потым мне стала сорамна, што карыстаўся імі. |
- — з інтэрв'ю (2007)
Гэта быў жудасна дэпрэсіўны час для мяне. Спатрэбілася каля трох гадоў, каб прыйсці ў сябе, а пасля я страціў яшчэ і маму. Я адчуваў сябе амаль праклятым. |
- — (2008)
Я пайшоў у прыбіральню, за мной рушыў услед гэты «коп». Я нават не ведаў, што ён паліцэйскі. Стала відавочна, што ён пачаў гуляць у гульню, якая, як я думаю, называецца «я пакажу табе сёе-тое сваё, ты пакажаш сёе-тое сваё, а пасля таго, што ты мне пакажаш, я арыштую цябе». |
- — з інтэрв'ю MTV