Джым Морысан
Джэймс Дуглас Морысан (англ.: James Douglas "Jim" Morrison, 8 снежня 1943 — 3 ліпеня 1971) — амерыканскі спявак, аўтар песень, паэт, пісьменнік і рэжысёр. Больш вядомы як спявак і аўтар тэкстаў гурта The Doors. Лічыцца адным з найбольш харызматычных лідараў у рок-музыцы.
Джым Морысан | |
Джэймс Дуглас Морысан.
| |
Нараджэнне | |
8 снежня 1943 | |
Смерць | |
3 ліпеня 1971 | |
Грамадзянства | |
ЗША | |
Род дзейнасці | |
спявак |
Цытаты
правіцьСапраўдная любоў гэта значыць дазволіць табе быць тым, кім ты ёсць. Большасць людзей любяць у табе таго, за каго ты сябе выдаеш. Каб захаваць іх любоў, ты мусіш прытрымлівацца створанага вобразу. Ты мусіш яго любіць. Гэта сапраўды так, мы заціснутыя ў сваіх вобразах, і што самае нудаснае, людзі звыкліся з сваімі вобразамі, прыраслі да сваіх масак. Яны палюбілі свае ланцугі. Яны забыліся, кім з'яўляюцца насамрэч. Але калі ты паспрабуеш нагадаць ім пра гэта, яны ўзненавідзяць цябе і падумаюць, што ты хочаш адняць ў іх найкаштоўнейшае. |
Сябар – гэта той, хто дае табе поўную свабоду быць самім сабой. |
Людзі баяцца сябе, сваёй уласнай рэчаіснасці, а найбольш — сваіх пачуццяў. Людзі кажуць пра тое, якім цудоўным ёсць каханне, але гэта дрындушкі. Каханне чыніць боль; пачуцці — непакояць. Людзей навучаюць, што боль гэта зло і небяспека. Як яны змогуць жыць з каханнем, калі яны баяцца адчуваць? Боль гэта сродак нашага абуджэння. Людзі спрабуюць схаваць свой боль, але яны памыляюцца. Боль гэта тое, што трэба мець пры сабе, як носяць з сабою радыё. Праз досвед болю адчуваеш сваю сілу. Уся рэч у тым, як ты нясеш гэта з сабой; вось што сапраўды важна. Боль гэта пачуццё. Пачуцці гэта частка цябе. Твая ўласная рэчаіснасць. Калі саромеешся іх, і не паказваеш іх, то дазваляеш грамадству знішчыць тваю рэчаіснасць. Трэба стаяць за права адчуваць свой боль. |