Дзмітрый Мікалаевіч Крутой

беларускі дзяржаўны дзеяч

Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (нар. 10 студзеня 1981, Бялынічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Дзмітрый Мікалаевіч Крутой
[[Файл:|center|200px|Дзмітрый Крутой]]
Дзмітрый Мікалаевіч Крутой.
Нараджэнне
10 студзеня 1981
Бялынічы

Грамадзянства
Беларусь
Род дзейнасці
дзяржаўны дзеяч

Выказванні Дзмітрыя Крутога

правіць
  •  

Рэфармаванне сістэмы дзяржаўных праграм і наогул парадку аказання дзяржпадтрымкі было адным са стратэгічных напрамкаў у эканамічнай частцы даручэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2020 года. Практычна ўвесь 2015 год мы займаліся нарматыўнай падрыхтоўкай укаранення новай сістэмы. У 2016 годзе былі падпісаны два ключавыя ўказы — у сакавіку нумар 106 «Аб дзяржаўных праграмах і аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі» і ў ліпені нумар 289 «Аб парадку фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм». І мы пачалі ўкараненне новых прынцыпаў і метадаў у практыку.[1]Падводзіць вынікі 2017 года.

  •  

Ідэя праграмна-мэтавага падыходу заключаецца ў тым, каб перайсці да планавання рэзультатаў, а не бюджэтных расходаў, да правільнага пераразмеркавання тых абмежаваных рэсурсаў, якімі мы валодаем.[1]Сфармуляваў асноўную ідэю новага падыходу.

  •  

Сістэма спрацавала. Гэта відаць нават па змяншэнні агульнага аб’ёму нярыначных дырэктыўных крэдытаў у эканоміцы. У 2015 годзе праз ільготны канал мы размеркавалі каля 4,8 працэнта ВУП. Колькасць атрымальнікаў гэтых рэсурсаў была вельмі вялікая — больш за 100 дзяржаўных праграм. Было складана эфектыўна маніторыць, што адбываецца, яшчэ складаней было дабіцца практычных вынікаў і ацэнкі параметраў эфектыўнасці. У 2018 годзе мы плануем размеркаваць ільготных крэдытаў у памеры каля 1 працэнта ВУП. І гэта самым станоўчым чынам уплывае на рынак працэнтных ставак. Тая працэнтная стаўка (нават без уліку льготных крэдытаў), якую мы сёння маем у эканоміцы ў памеры 11 працэнтаў, — гэта ў тым ліку вынік работы па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўных праграм.[1]Мінулы год краіна працавала па новай сістэме аказання дзяржаўнай падтрымкі.

Выказванні пра Дзмітрыя Крутога

правіць
  •  

 

Зноскі

Спасылкі

правіць