Дональд Трамп
Дональд Трамп (нар. 14 чэрвеня 1946, Куінс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі бізнесмен. Прэзідэнт ЗША.
Дональд Трамп | |
Прэзідэнт Дональд Трамп у Белым Доме 6 кастрычніка 2017 года.
| |
Нараджэнне | |
14 чэрвеня 1946 Куінс, Нью-Ёрк, ЗША | |
Грамадзянства | |
ЗША | |
Род дзейнасці | |
бізнесмен |
Выказванні Дональда Трампа
правіцьЗробім Амерыку зноў вялікай. |
- — перадвыбарчы лозунг
Пасля заканчэння Нью-Ёркскай ваеннай акадэміі ў 1964 годзе я думаў пра паступленне ў кінашколу, але ў выніку вырашыў, што нерухомасць — гэта больш прыбытковы бізнес. Я пачаў вучыцца ў Фордэмскім універсітэце, але праз два гады вырашыў, што вучоба ў каледжы для мяне — тое самае, як калі б я і не вучыўся зусім. Таму я падаў заяву ва Уортанскую школу бізнесу Пенсільванскага універсітэта і паступіў. Я так радаваўся, калі яе скончыў. Я адразу ж паехаў дадому і пачаў працаваць у бацькі. |
- — кніга «Искусство заключать сделки»
Выказванні пра Дональда Трампа
правіцьЦяпер усё вохкаюць, што ў ЗША да ўлады прыйшоў не той чалавек. Ды нармальны ён, той. І ў яго будзе такая праамерыканская палітыка, што вы нават уявіць сабе не можаце.[1] | |
— прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Гэта яшчэ той жорсткі праамерыканскі грамадзянін. Ён прыйшоў з лозунгам «Зробім Амерыку зноў вялікай». І гэта сёння падхоплена усім грамадствам. Амерыка і сёння вялікая, што далей няма куды. Калі гэты працэс пойдзе далей, то трэба думаць, дзе будзе наша месца ў свеце.[1] | |
— прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Амерыка адмовілася ад рафінаваных палітыкаў, а прагаласавала за прагматычнага Трампа, таму што ў іх назапасілася шмат унутраных праблем. Яго абраў рабочы клас. Трэба рабіць высновы.[1] | |
— прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |