Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» (руск.: О предупреждении социального иждивенчества), больш вядомы як Дэкрэт аб дармаедстве — дэкрэт, выдадзены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 2 красавіка 2015 года. Асноўнай мэтай дэкрэта было заяўлена імкненне дзяржавы кампенсаваць расходы на сацыяльныя паслугі, што аказваліся грамадзянам, якія не выплацілі або выплацілі не ў поўным аб'ёме падаткі.
Цытаты
правіцьЦытаты ініцыятараў дэкрэту
правіцьЯ хачу падтрымаць саму ідэю гэтага дэкрэта, бо ва ўсіх цывілізаваных краінах галоўны і першы абавязак грамадзяніна - гэта выплата падаткаў...Выплата падаткаў, калі ты працуеш, гэта ўсё ж абавязак грамадзяніна, а не - хачу заплачу, хачу не заплачу. Закон павінен быць. Кожны грамадзянін абавязаны плаціць падаткі. Калі ты не плаціш падаткі, ты выпадаеш з грамадства. Да цябе ні хуткая не прыедзе, ніхто. Таму ў адных краінах за крытэрый узяты, дапусцім, страхавы поліс. У нас няма гэтага крытэрыю, які можна прыкласці да кожнага грамадзяніна...Таму тут, мне здаецца, трэба ўзмацняць падатковае заканадаўства. Каб у гэтым выпадку не было ніякіх агаворак.[1] — На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года | |
— Валянціна Лявоненка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2012-2016) |
Згодна з пунктам 7 дэкрэта, яго дзеянне не распаўсюджваецца на грамадзян, свабода якіх абмежаваная ў адпаведнасці з крымінальным і адміністрацыйным заканадаўствам. Гэта значыць, яны не вядуць працоўнае жыццё ў сувязі з учыненымі крымінальнымі дзеяннямі. І пры гэтым патрабаванні для фінансавання дзяржвыдаткаў да іх не выстаўляюцца. Зразумела, што ў такіх асоб асобы прававы статус. Але з пункту гледжання гэтага дэкрэта, чым яны лепшыя за асоб, якія з розных прычын адпрацавалі менш за 183 дні. Ці не будзе такі падыход несправядлівым?[1] — На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года | |
— Дзмітрый Харытончык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2012-2016) |
Для тых людзей, якія не хочуць сёння працаваць, 20 базавых адзінак заплаціць ніякай працы не складзе і ў далейшым. Ці не лепш зрабіць для іх тыя ж расцэнкі, як у прыватных клініках, паліклініках, шпіталях, і няхай яны ходзяць, лечацца, водзяць дзяцей у садкі і ўсё астатняе.[1] — На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года | |
— Мікалай Калтуноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2012-2016) |
Я вам, паважаны калегі, скажу, што (вы ведаеце, я - не першае скліканне) кожнае скліканне ў гэтай зале ўздымалася пытанне аб прыняцці такога закона. Але толькі, у асноўным, гаворка ішла аб утрыманстве. А быў адзін дэпутат (не буду называць ягонае прозвішча), дык ён канкрэтна унёс прапанову: для тых, хто падманвае, не хоча працаваць, але жыве, ці ўвогуле не хоча працаваць, стварыць рэзервацыі.[1] — На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года | |
— Віктар Гумінскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2012-2016) |
Дэкрэт быў накіраваны на ліквідацыю найскладанай праблемы — сацыяльнага ўтрыманства. Рашэнне гэтай праблемы бачылася ў стымуляванні працаздольных грамадзян, якія могуць і павінны працаваць, да легальнай працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржрасходаў. | |
Декрет был направлен на ликвидацию сложнейшей проблемы - социального иждивенчества. Решение этой проблемы виделось в стимулировании трудоспособных граждан, которые могут и должны работать, к легальной трудовой деятельности и обеспечению исполнения конституционной обязанности по участию в финансировании госрасходов. | |
— Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка |
Цытаты праціўнікаў дэкрэту
правіцьМуж мае шосты разрад зваршчыка, а зарплата 300 рублёў. І працуе зімой на адкрытым паветры. Мы вунь на лекі ўжо з ім разам не можам зарабіць. Сястру скарацілі на працы, паўгода ходзіць і шукае хоць якое месца, а яны цяпер, замест таго каб дапамагчы, дасылаюць паперку, каб плаціла падатак. Але які падатак? Відавочна, што дзяржава з іх палітыкай збанкрутавала, у іх няма грошай, і яны такім чынам хочуць папоўніць бюджэт.[3] |
На Захадзе дзяржава, калі чалавек не мае працы, дапамагае яму, плаціць грошы, каб чалавек мог выжыць у цяжкія часы. А ў нас цябе скароцяць на працы, ты нікуды не можаш ўладкавацца, а з цябе яшчэ патрабуюць грошы.[3] |
Наогул, кідаецца ў вочы тое, што людзі проста не ведаюць, што рабіць у гэтай сітуацыі. Яны безабаронныя, а дзяржава гэтым карыстаецца. Праўда, людзі таксама зразумелі, што сваёй палітыкай Лукашэнка практычна давёў нас усіх да банкруцтва: грошай няма ні ў людзей, ні ў дзяржавы. Толькі вось і выхаду з гэтай сітуацыі ніхто ясна не бачыць[3] |
У нас ужо няма ніякіх ні законаў, ні правілаў. Любы дэкрэт табе могуць напісаць, і ты павінен яго выконваць. Але хто хоць нейкім чынам падумаў пра тое, як сёння людзям, не маючы заробку, заплаціць у казну 360 рублёў? Адкуль іх узяць? Ну хіба гэта не рэкет на дзяржаўным узроўні?[3] |
- — Меркаваньні гарадзенцаў, якія трапілі пад выплату падатку па дэкрэту, падчас збору подпісаў супраць дэкрэту актывістамі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 «Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97
- ↑ Декрет о предупреждении социального иждивенчества сохранят, но устранят выявленные недостатки (6 снежня 2016). Праверана 19 лютага 2017.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 «Налог на «тунеядство» - это рэкет на государственном уровне» // Хартыя'97
Спасылкі
правіцьДэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства у Вікіпедыі? |