Кіт Чэстэртан

брытанскі пісьменнік

Гільберт Кіт Чэстэртан (1874—1936) — брытанскі пісьменнік.

Кіт Чэстэртан
Нараджэнне
29 мая 1874
Кенсінгтан
Смерць
14 чэрвеня 1936
Бікансфілд
Грамадзянства
Вялікабрытанія
Род дзейнасці
журналіст, паэт, раманіст, аўтабіёграф, пісьменнік, сцэнарыст, філосаф, біёграф, ілюстратар, аўтар дэтэктываў, гісторык літаратуры, эсэіст, драматург, публіцыст, гісторык, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта

Цытаты

правіць
  •  

Зараз прынята пасмейвацца з таго, што войны паміж тагачаснымі [сярэднявечнымі італьянскімі] гарадамі-рэспублікамі не так успыхвалі, як вечна цепліліся. Скажам толькі, што, каб нават адна з іх цягнулася сотню гадоў, то і так, пэўна, не загінула б столькі людзей, колькі мы забіваем за год на нашай сучаснай навуковай вайне паміж сучаснымі прамысловымі імперыямі. Пэўна ж, грамадзяне сярэднявечных рэспублік адстала паміралі за тое, што любілі: за дамы, дзе жылі, за святыні, якія шанавалі, за добра знаёмых прадстаўнікоў і правіцеляў. Яны не маглі прагрэсіўна паміраць за апошнія чуткі аб далёкіх калоніях, перададзеныя безіменнымі журналістамі. Калі ж на аснове ўласнага досведу вы выснуеце, што войны паралізавалі цывілізацыю, то прызнайце хоць тое, што ваяўнічыя гарады далі нам <...> Дантэ... Мікеланджэла... Арыёста і Тыцыяна... Леанарда і Калумба <...> Калі мясцовы патрыятызм — варты жалю перажытак Цёмных вякоў, то чаму ж тры чвэрці вялікіх людзей выйшлі з тых гарадоў і біліся ў тых сутычках? Яшчэ пабачым, што выйдзе з нашых сталіц, але з таго часу, як яны разрасліся, пра вялікіх людзей не чутно...

Чэстэртан. Святы Францыск.

Спасылкі

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі