Лемі
Лемі (24 снежня 1945 — 28 снежня 2015) — брытанскі рок-музыкант, заснавальнік гурта Motörhead.
Іэн Фрэйзер Кілмістэр | |
Іэн Фрэйзер «Лемі» Кілмістэр (справа)
| |
Нараджэнне | |
24 снежня 1945 | |
Смерць | |
28 снежня 2015 | |
Выказванні Лемі
правіцьДактары забаранілі мне рабіць многія рэчы. Але я вырашыў, што калі ўжо памерці, то ад таго, што прыносіць табе задавальненне.[1] |
Сумеснае жыццё пазбаўляе ўзаемнай павагі. Якое можа быць задавальненне ў сузіранні яе панталонаў, панавешаных на батарэі?[1] |
Ніколі не сустракаў такую дзяўчыну, пасля якой расхацелася б глядзець на астатніх. Калі б сустрэў — дакладна ажаніўся.[1] |
Добры сябар — гэта хлопец, які схавае цябе, калі ты хаваешся пасля забойства.[1] |
Калі ты хочаш быць рок-зоркай — ідзі і станавіся! Людзі не хочуць бачыць на сцэне простага суседскага хлопца, ім патрэбна істота з іншай планеты. Ім патрэбен хтосьці, каго яны ніколі не сустрэнуць ў паўсядзённым жыцці.[1] |
Я ніколі ні пра што не шкадую. Шкадаванні бессэнсоўны, бо ўчынак ужо здзейснены. І ў чым сэнс перажываць пра тое, як гэта змяніць?[1] |
Мой самы першы ўспамін — я дзіця і гучна гарлапаню. Ці то жэрці хацеў, ці то злаваўся. А можа рэпетыраваў. Я рана пачаў.[1] |
Калі б людзі больш займаліся сэксам, то менш бы тырчалі ў цэрквах. І калі б у іх шмат часу сыходзіла на тое, каб трахацца, ім не было калі б займацца войнамі.[1] |
Адзінае, што цікава ў рэлігіі — гэта тое, як шмат людзей яна знішчыла. Камунізм і нацызм таксама рэлігіі.[1] |
Нейкі хлопец спытаў: ці бывае ў мяне пахмелле? Я адказаў: каб зарабіць пахмелле, трэба ж спыніцца піць![1] |
Сумна, што людзі больш не чытаюць кніг. Чытанне — адзінае, што ўключае тваё ўяўленне. Калі ты глядзіш кіно, ты ж выкарыстоўваеш чужое ўяўленне![1] |
Маё меркаванне падасца камусьці непрыемным, але я лічу, што ў нападах 11 верасня быў нейкі сэнс. Яны далі людзям новы погляд на свет. Амерыканцы зараз зразумелі, што рабілася ў Еўропе кожны дзень Другой сусветнай. Раней яны пра гэта ніколі не задумваліся і лічылі сябе пупам Зямлі.[1] |
У дупу бога, у дупу сатану, у дупу цэрквы. Я не хачу перакладаць адказнасць за свае ўчынкі на кагосьці іншага.[1] |
Сэкс, смерць і вайна. І справядлівасць. Дзякуючы ім тэмы для песень не скончацца ніколі.[1] |
Бяспечны сэкс, бяспечная музыка, бяспечны лак для валасоў. Позна! Усё, чаго дасягнула чалавецтва, было дасягнута небяспечнымі рэчамі.[1] |
Я бачыў, што бунтарства было толькі ў пяцідзясятыя, шасцідзясятыя і сямідзясятыя. Пра астатнія часы такога дакладна не скажаш.[1] |
Людзі пачынаюць мяняцца тады, калі вырашаюць, што ў іх гэта атрымаецца. Але не думаю, што такое можа атрымацца.[1] |
Дом — ён у галаве. Усё астатняе — толькі геаграфічныя тэрміны.[1] |
Калі ў тваёй галаве мільганула думка, што ты занадта стары для рок-н-ролу, значыць, гэта на самай справе так![1] |
Такія людзі, як мы, заўсёды павінны быць у рок-гурце. Таму што калі яны асядуць і паселяцца побач з табой, то ў цябе адразу пажоўкне трава каля дома.[1] |
Галоўнае ў жыцці — пачуццё гумару. Як толькі ты яго страціў, лепш адразу вышпурнуць сабе мазгі.[1] |