Марк Сэлбі
Марк Сэлбі (нар. 19 чэрвеня 1983, Лестэр, Англія) — англійскі гулец у снукер.
Марк Сэлбі | |
Марк Энтані Сэлбі
| |
Нараджэнне | |
19 чэрвеня 1983 Лестэр, Англія | |
Выказванні Марка Сэлбі
правіцьКалі я выйшаў сёння раніцай пры ліку 4:12, я сказаў сабе, што збіраюся паказаць сваю найлепшую гульню. Я сапраўды не думаў, што змагу выйграць, але пры ліку 10:12 я паверыў, што ў мяне ёсць шанцы. Пры ліку 13:14 я думаў, што ў мяне ёсць магчымасць выйсці наперад, але я проста не сумеў утрымаць высокі ўзровень гульні. Спадзяюся, што ў наступным годзе я буду гуляць яшчэ лепш, але, у цэлым, я вельмі ганаруся сабой. — пасля фінальнага матча Чэмпіяната свету (2007 год) |
Мой выступ на чэмпіянаце свету ў мінулым годзе быў добры, але атрымаць перамогу на Мастэрс — гэта фантастыка. Мне толькі 24, але я адчуваю сябе на 40 пасля гэтых напружаных матчаў. Было б выдатна не спыняцца на гэтым і выйграць чэмпіянат свету ў гэтым сезоне. — пасля турніру Мастэрс (2007 год) |
Хто б мог падумаць? Васемнаццаць месяцаў таму я яшчэ гуляў у кваліфікацыі ў Прэстаціне. У цэлым, я думаю, што Роні, які так добра забіваў, быў лепшым гульцом. У мяне не атрымліваліся серыі, але абарончая гульня дапамагла мне выйграць. Я не гуляў так добра, як у фінале Мастэрс, таму трэба было выкарыстоўваць план Б, і, на шчасце, я выканаў задачу. — пасля адкрытага чэмпіянату Уэльса (2008 год) |
Мне здавалася, што, калі б лік стаў 9:9, я не мог бы прайграць, але да гэтага не дайшло. Я выступаў тут пад велізарным ціскам, бо гэта мой першы турнір у рангу дзеючага чэмпіёна. Я быў вельмі блізкі да перамогі і мог упісаць яшчэ адну старонку ў гісторыю. — пасля фінальнага матча Мастэрс (2008 год) |
Напэўна, 90% заўзятараў падтрымлівалі Роні, а за мяне былі толькі некалькі чалавек з Лестэра. Я апынуўся ў логаве льва. Роні адзін з лепшых гульцоў у гісторыі снукера, перамагчы яго на любым спаборніцтве — вялікае дасягненне, але перамога на яго тэрыторыі і на такім вялікім турніры — гэта нешта неверагоднае. Пры ліку 6:9 я думаў, што страціў усе шанцы і Роні пераможа. Я быў падобны на нябожчыка, але ведаў, што гульня не скончана, пакуль не забіты апошні шар. Калі лік стаў 9:9, я адчуў сябе больш упэўнена, чым ён. Я бы хацеў не даводзіць справу да вырашальнага фрэйма, але каго гэта хвалюе? Мне патрабаваўся ўсяго адзін шанец — я атрымаў нават больш і зрабіў гульню. Я ўшчыпнуў сябе, таму што ў гэта было цяжка паверыць. Гэта быў мой лепшы матч. — пасля фінальнага матча Мастэрс (2009 год) |
Усё складваецца як нельга лепш. Я ў захапленні ад шлюбнага жыцця і, як вынік, мой снукер пайшоў у гару. Я самы шчаслівы чалавек. На самай справе нічога не змянілася, проста з'явілася прыемнае пачуццё стабільнасці. — пасля перамогі на Пол Хантэр Класік (2011 год) |
- — афіцыйны сайт Марка Сэлбі
Цяпер я магу ўздыхнуць з палёгкай, бо я заваяваў свой другі рэйтынгавы тытул, саступіўшы да гэтага ў некалькіх фіналах. Кожны раз, калі я праходзіў у фінал, мне супрацьстаяў моцны гулец. Сёння я не паказаў сваёй лепшай гульні, але мне трохі пашанцавала. Прыемнае пачуццё быць першым у рэйтынгу, таму што я заўсёды хацеў падняцца на вяршыню спорту. Але нельга расслабляцца, бо іншыя гульцы жадаюць апярэдзіць мяне. — пасля перамогі на Шанхай Мастэрс (2011 год) |
Я не здаюся, пакуль не забіты апошні шар, але варта адзначыць выдатную гульню Дзіна. Добры тыдзень, я зноў здабыў гульнявую форму, і калі буду шмат працаваць, то змагу выйграць яшчэ адзін тытул у гэтым сезоне. — пасля паразы ў фінале адкрытага чэмпіянату Уэльса (2012 год) |
Дзесяць дзён таму, здавалася, што я наогул не прыеду на турнір, так што я проста рады гуляць і рабіць усё, што ў маіх сілах. Вельмі непрыемная сітуацыя, але лепш бы гэта здарылася са мной у пачатку сезону. Звычайна я еду на турнір з думкамі пра перамогу, але на гэты раз было па-іншаму, я ведаў, што будзе вельмі цяжка. Я праходжу курс лячэння ў спартыўнага фізіятэрапеўта, таму павінен зрабіць паўзу ў трэніроўках і крыху адпачыць. Спадзяюся аднавіцца да пачатку наступнага сезона. — пасля паразы ў першым раўндзе чэмпіянату свету (2012 год) |
Ганаруся гэтай перамогай, асаблівы момант. Крыху расчараваны гульнёй, але перамога ёсць перамога. На працягу ўсяго турніру я добра гуляў толькі ў некалькіх фрэймах і вось зараз выйграў тытул, крыху дзіўна, не знаходзіце? Спадзяюся, з шыяй будзе ўсё ў парадку, я сумняваўся пасля таго, што здарылася, але заўсёды верыў, што змагу зноў добра гуляць на турнірах. На нейкі момант знікла ўпэўненасць, і мне ўсё яшчэ патрэбен час, каб вярнуць яе назад. Я люблю снукер, і было крыўдна сядзець дома і глядзець, як іншыя гульцы выйграюць турніры. — пасля перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі (2012 год) |
Я выйграў чэмпіянат Вялікабрытаніі і ўсе казалі, што я выгрыз гэтую перамогу, прыехаўшы сюды, мне таксама прыйшлося пазмагацца ў стартавых матчах, але я рады, што добра згуляў у вялікім фінале. Прыемна згуляць добра для разнастайнасці, прычым зрабіць гэта на вялікай арэне Мастэрс. Відавочна, я маю шанцы выйграць «Трайную карону», і, вядома, я буду рабіць усё для гэтага. Проста неверагодна. Некалькі месяцаў назад у мяне была траўма шыі, і я не ведаў, калі зноў выйду да стала. А зараз я выйграў чэмпіянат Вялікабрытаніі і Мастэрс. Дзякуй маёй выдатнай камандзе, якая дапамагла мне справіцца з усімі цяжкасцямі. — пасля перамогі на Мастэрс (2013 год) |
Гэта пачалося нечакана, таму што мы абодва змагаліся за перамогу ў гэтых фрэймах. Я меў ідэальную магчымасць весці брэйк да зялёнага шара, але пасля яго шары былі складанымі. Я не забіў апошні чорны шар у Кітаі ў мінулым сезоне, і гэтая думка сядзела ў маёй галаве, таму я не думаў пра £59,000. Мне ўдалося ўтрымаць сябе ў руках. Я толькі спадзяюся, што Ніл не зробіць заўтра яшчэ адзін максімум, і не адбярэ ў мяне палову грошай. — пасля зробленага максімума ў паўфінале чэмпіянату Вялікабрытаніі (2013 год) |
Няма нікога, хто выйгравае фрэймы за адзін падыход так, як Роні, і гэта выглядае так проста. Я павінен быў выйграваць чацвёрты фрэйм, і ўсё магло пайсці інакш, калі б лік стаў 3:1. Нават пры ліку 1:7 я не адчуваў, што не маю шанцаў, і верыў, што змагу перамагчы. Я спрабаваў аказаць ціск і навязаць сваю ўласную гульню. Я расчараваны, што прайграў у фіналах чэмпіянату Вялікабрытаніі і Мастэрс, але калі я буду працягваць цяжка працаваць, то спадзяюся, у бліжэйшы час буду выйграваць. Я ўжо перамагаў на гэтых турнірах раней, таму прайграваць не так балюча. — пасля паразы ў фінале Мастэрс (2014 год) |
Я яшчэ не ўсвядоміў гэта. У бліжэйшыя дні, безумоўна, я змагу ў гэта паверыць. Перамагчы Роні ў фінале — гэта мара, якая стала рэальнасцю, асабліва калі выйграяце свой першы тытул чэмпіёна свету. Прайграючы 8:3, я ведаў, што Роні лепшы ў свеце, і я проста не гуляў добра ў гэтых сесіях. У мяне былі свае шанцы, але я працягваў не забіваць, і Роні карыстаўся гэтым на працягу вялікай колькасці часу. Пару раз ён не забіў, а я трымаўся і скарачаў разрыў. Я быў фізічна і псіхалагічна стомленым учора, але на ўсім турніры я адчуваў сябе ўпэўнена і ведаў, што, калі атрымаю шанцы, адчую настрой выйграць. Роні вярнуўся ў гульню, і пасля гэтага я, верагодна, згуляў у свой лепшы снукер у матчы ў апошніх трох фрэймах. Мой бацька памёр ад раку, калі мне было 16 гадоў, а за два месяцы да гэтага я стаў прафесіяналам, і апошнімі словамі, якія ён сказаў мне былі: «Я хачу, каб ты стаў чэмпіёнам свету». Я сказаў яму: «Я стану ў адзін выдатны дзень. Гэта ўсяго толькі пытанне часу». — пасля перамогі на чэмпіянаце свету (2014 год) |
Магчыма, гэта зняло з мяне напружанне, але я дакараў сябе, бо ведаў, што калі прайграю, то змагу вінаваціць толькі самога сябе. Цяжка паверыць, што я стаю тут, заваяваўшы тытул. Гэты сезон для мяне вельмі цяжкі, таму выйграць на гэтым турніры, перамогшы Шона, — гэта фантастыка! Я да гэтага часу засмучаны, што стаўшы чэмпіёнам свету, не змог правесці гэты сезон якасна, хаця, у асноўным, я прайграваў толькі топ-гульцам. Таму, гэта прыемна — мець на рахунку першы рэйтынгавы тытул у сезоне. Ды і ўсе выступы на гэтым тыдні таксама прынеслі мне задавальненне. — пасля перамогі на German Masters (2014 год) |
Я не думаю, што калі-небудзь выйграваў тытул без гульняў з гульцамі з топ-16. Але гэта проста паказвае, які высокі стандарт у нашы дні, таму што такія хлопцы як Гэры і Бэн Вуластан гуляюць досыць добра, каб дасягаць фіналаў. Я вельмі шчаслівы атрымаць гэты тытул упершыню, асабліва, двойчы прайграўшы ў фінале раней. Сёння ўвечары была добрая атмасфера і добрыя заўзятары. Заўтра я дабяруся дадому, і ў мяне будзе пару дзён адпачынку, а затым зноў займуся трэніроўкамі, каб рыхтавацца да Крусібла. — пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая (2015 год) |