Марцін Німёлер

пратэстанцкі пастар

Фрыдрых Густаў Эміль Марцін Німёлер (14 студзеня 18926 сакавіка 1984) — пратэстанцкі пастар і грамадскі дзеяч.

Марцін Німёлер
Martin Niemöller (1952).jpg
Фрыдрых Густаў Эміль Марцін Німёлер.
Нараджэнне
14 студзеня 1892
Смерць
6 сакавіка 1984
Род дзейнасці
пастар

ЦытатыПравіць

Файл:Il progioniero personale.JPG
Калі яны арыштавалі сацыял-дэмакратаў,
Я працягваў маўчаць;
Я не быў сацыял-дэмакратам.
 
...пасля яны прыйшлі па жыдоў, і я змоўчаў, бо не быў жыдом...
 
Калі яны прыйшлі па мяне, не засталося нікога, каб заступіцца.
 
Мы павінны адкрыта заявіць, што не можам быць невінаватымі ў нацысцкіх забойствах, вынішчэнні нямецкіх камуністаў, палякаў, жыдоў і людзей у акупіраваных Нямеччынай краінах.
Файл:Crucified swastika.svg
Гэтая віна ляжыць цяжкім грузам на нямецкім народзе і нямецкім імені, нават на хрысціянскім свеце. Бо гэтыя рэчы адбыліся ў нашым свеце і ў нашае імя.
 
Я вярнуўся дадому пасля васьмі гадоў зняволення абсалютна іншым чалавекам.
 
Для палітыкаў праўда і хлусня не маюць значэння. Таму я ніколі не змог бы стаць палітыкам — ані нават царкоўным палітыкам.
 
Я распачаў сваю палітычную дзейнасць ультракансерватарам. Я хацеў, каб кайзер вярнуўся; цяпер я рэвалюцыянер. Гэта сапраўды так. Каб я дажыў да ста гадоў, я павінен быў быць анархістам, бо анархіст хоча дзейнічаць без аніякага ўрада ўвогуле.
 
Цяпер я ўпэўнены, што рэфармацыя царквы пачнецца з усходу.

Вонкавыя спасылкіПравіць