Мікалай Улашчык
беларускі гісторык
Мікалай Мікалаевіч Улашчык (1906—1986) — беларускі гісторык, археолаг, этнограф, літаратар.
Мікалай Улашчык | |
Файл:М Улашчык.jpg | |
Нараджэнне | |
14 лютага 1906 Віцкаўшчына, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя | |
Смерць | |
14 лістапада 1986 (80 гадоў) Масква, РСФСР, СССР | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
мемуарыст, перакладчык, пісьменнік, гісторык, этнограф |
Цытаты
правіць...гэта гіпотэза [Міколы Ермаловіча] (зараз ніяк не больш) карысная тым, што ўзбудзіла цікавасць, але каб яе вырашыць, гэта значыць, каб адкінуць погляды, якія складаліся сотні гадоў, патрэбна эрудыцыя ўзроўню Лаўмянскага. Патрэбна навуковае веданне лацінскай і старанямецкай моў і ўсіх еўрапейскіх моў. Перш за ўсё патрэбна правяраць кожнае слова крыніц, лацінскіх і старанямецкіх, значна прасцей матэрыялы летапісаў [sic!]. Патрэбна таксама дасканалае вывучэнне тапанімікі (пра гэта я калісь пісаў ці казаў)[sic!], тапаніміку, зразумела, трэба ведаць не на ўзроўні Жучкевіча[1]), а для таго трэба ведаць літоўскую мову на ўзроўні Бугі і г. д. і г. д. |
- — З ліста да В. П. Грыцкевіча 1.11.1984 // Мікалай Улашчык. Выбранае... — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. С.510.
- ↑ Улашчык моцна крытыкаваў працу В. А. Жучкевіча "Топонимика Белоруссии (Мн.: Навука і тэхніка, 1968). Гл. крыніцу цытаты, С.150.