Міколка-паравоз

аповесць Міхася Лынькова

Міколка-паравоз — аповесць Міхася Лынькова.

Цытаты

правіць
  •  

Дзед Астап крычаў:
— Ратуйце хутчэй!
Маці кінулуся да лямпы, усё не магла ніяк патрапіць на яе, каб запаліць хутчэй. А дзед усё крычаў:
— Хутчэй, хутчэй! Ой, дапамажыце!
— Што з табой, дзеду? — кінуўся да яго Міколка.
— Ой, гіну! Звяруга нейкая ў бараду ўбілася, стрыжэ яе, як нажніцамі...

Дзед Астап

правіць
  •  

Міколку круціць віхор ды прыгаворвае:
— Гэта табе за лягушкі! А гэта за пушкі! А гэта з макам! А не вычварай над дзедам! А не рабі над старым надругі! А не здзекуйся над старым мікалаеўскім артылерыстам!