Міхаіл Віктаравіч Бабіч

Міхаіл Віктаравіч Бабіч (28 мая 1969, Разань, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе (2011—2018). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь з 24 жніўня 2018 года.

Цытаты

правіць
  •  

Усім, мне здаецца, даўно хацелася б зразумець, хто робіць замах на беларускі суверэнітэт і ад каго яго хочуць абараніць? Калі гэта пагроза з Захаду, па аналогіі з вядомымі «каляровымі» рэвалюцыямі і дзяржаўнымі пераваротамі, то Расійская Федэрацыя як саюзнік, калі паступіць такая просьба, будзе разам з Беларуссю адстойваць гэты суверэнітэт усімі даступнымі сродкамі ... калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску[1].


Выказванні пра Міхаіла Бабіча

правіць
  •  

Шчыра кажучы, не заўсёды хапае часу на тое, каб чытаць усе інтэрв'ю Міхаіла Бабіча. Пагатоў усе яны падобныя і ментарская лінія развагі не надта мяняецца. Таму, не ўчытваючыся, магу дакладна сказаць, што адносіны паміж нашымі краінамі і народамі значна больш глыбокія і ўсёабдымныя, чым штучны, падтасаваны набор лічбаў, за якія рэгулярна хапаецца расійскі дыпламат. Але гэта яго права вызначаць для сябе планку, якая ператварае яго ў рахункавода альбо бухгалтара, які падае надзеі[2].

  — начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз
  •  

За кароткі час працы ў Беларусі ён проста не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай[3].

  — начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз

Зноскі

Спасылкі

правіць