Плутарх
Плутарх (стар.-грэч.: Πλούταρχος, каля 45 — каля 120) — выдатны старажытнарымскі пісьменнік, які паходзіў з Грэцыі і пісаў па-грэчаску. Плутарх плённа працаваў у галінах біяграфіі, філасофіі і этыкі.
Плутарх | |
Плутарх.
| |
Нараджэнне | |
45 | |
Смерць | |
120 | |
Грамадзянства | |
Рымская Імперыя | |
Род дзейнасці | |
пісьменнік |
Цытаты
правіцьПаколькі струмень часу бясконцы, а лёс зменлівы, не прыходзіцца, мабыць, здзіўляцца таму, што часта адбываюцца падобныя паміж cабой падзеі. Сапраўды, калі колькасць асноўных часціц светабудовы неабмежавана вялікая, то ў самім багацці свайго матэрыялу лёс знаходзіць шчодрую крыніцу для стварэння падабенстваў; калі жа, насупраць, падзеі сплятаюцца з абмежаванага ліку пачатковых часціц, то немінуча мусяць па многу раз адбывацца падобныя падзеі, спароджаныя аднымі і тымі ж прычынамі. Іншыя людзі ахвотна адшукваюць у гістарычных кнігах і вусных паданнях прыклады выпадковага падабенства, якія могуць здацца спараджэннем разумнай волі і провіду. |
- — Плутарх. Сравнительные жизнеописания в трех томах, т.II. М., 1963, С.268.