Радаслаў Астроўскі

Радасла́ў Казі́мераў Астро́ўскі — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, арганізатар Слуцкай беларускай гімназіі (1917), удзельнік слуцкага паўстання (1920), дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924—1936), у 1943 годзе абраны прэзідэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Радаслаў Астроўскі
Радаслаў Казімераў Астроўскі
Нараджэнне
25 кастрычніка 1887
фальв. Заполле Слуцкага пав. Мінскай губерні, Расійская імперыя
Смерць
17 кастрычніка 1976 (88 гадоў)
Бэнтан-Харбар, Мічыган, ЗША
Грамадзянства
Расійская імперыя, БНР, Польская Рэспубліка, СССР, Германія, ЗША
Род дзейнасці
Палітык, грамадскі дзеяч, педагог
  •  

Упершыню пытаньне аб гербе й сьцягу абмяркоўвалася на пасяджэньні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску ў сакавіку 1917 г. Менавіта ў гэты час вырашылі карыстацца «Пагоняй» і вядомым сьцягам, узор якога быў прыняты тады ж. На сьцягу зрабілі надпіс «Няхай жыве вольная Беларусь»

Цыт. паводле часопіса «Беларуская думка» № 7, 1965, Нью-Ёрк Саўт-Рывер.
  •  

Нашыя шляхі розныя. Вы – за вольную Расею, а я – за вольную Беларусь! — да Андрэя Ўласава

  •  

Зьнішчэньне бальшавізму — гэта наша задача. — 1943 год

  •  

Права на жыцьцё, дадзенае чалавеку Богам, не павінна адбірацца ніякім гвалтам, ніякаю брутальнаю сілаю. Нажаль, людзі, маючы вольную волю, гэтае права не шануюць. На працягу ўсяе гісторыі чалавецтва адбываецца перыядычнае фізычнае вынішчэньне людзей. На шчасьце, ніякая сіла яшчэ не здолела зьнішчыць чалавечую думку. Дух чалавека, а тым больш дух народу з яго найвышэйшым ідэалам - несьмяротны і непераможны. Можна пры помачы фізычнае сілы чыніць гвалт і несправядлівасьць, можна пэўны час зьдзекавацца і крыўдзіць нявінных, але рана ці позна праўда перамагае і справядлівасьць запаноўвае ўсеўладна. — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  •  

Больш ганебнага і брутальнага акту, як Рыскі трактат, у адносінах да беларускага народу, ня знае культурны сьвет. Ім жывое цела Беларусі было літаральна разрэзана крываваю мяжою. Цэлую чвэрць веку народны арганізм крывавіў, слабеў, гібеў, а ў дадатак да гэтага яшчэ час ад часу наносіліся яму ня менш цяжкія і крывавыя раны, то ў адзін, то ў другі бок. Ліквідацыя Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады на захадзе, ды крывавая расправа з так званай нацдэмаўшчынай на ўсходзе амаль дашчэнту пазбавілі наш народ сілы. Ён паволі канаў…
Здавалася, што ўжо няма ратунку. Здавалася, што крыўда будзе ўрачыста сьвяткаваць сваю перамогу…
Але раптам усё зьмянілася да непазнаньня.
Той, хто кіруе жыцьцём у сусьвеце палажыў канец зьдзеку і цярпеньням, насылаючы злачынцам заслужаную кару. У некалькі дзён лопнулі польскія і бальшавіцкія, дасюль здавалася непераможныя, сілы, што так зьдзекваліся над беларускім народам. — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  •  

Ці-ж не адным бязупынным фальшаваньнем зьяўляюцца ў бальшавікоў усе іх выбары і плебісцыты? Ці-ж ня чыстай фікцыяй зьяўляецца так званае народнае прадстаўніцтва ў савецкай сыстэме? Ці-ж ня фікцыяй, урэшце, з'яўляюцца ўсе так званыя рэспублікі Савецкага Саюзу? Бальшавіцкае прадстаўніцтва нават у самай камуністычнай партыі ёсьць нічым іншым, як пэрфідыяй у сэнсе дэмакратычнасьці яго выбараў. Аб гэтым найлепш ведаюць самі бальшавікі, але аб гэтым нешта ведаем і мы. — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  •  

І калі рэзультат правядзеня мабілізацыі быў доказам нацыянальнай сьпеласьці беларускага народу, то постаць нашага жаўнера, часта голага і босага, па калені ў балоце, на холадзе, моцна трымаючага вінтоўку ў сваіх руках, зьяўляецца доказам яго надзвычайнай сілы і бязконцай адданасьці свайму народу і Бацькаўшчьше. — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  •  

Далейшы лёс Бацькаўшчыны ў Вашых руках і ў руках самаго народу: або наш народ застанецца ў гэту адказную хвіліну пасыўным і перастане існаваць як нацыя, або ён здолее скансалідаваць ўсе свае сілы супроць ворага і пераможа, займаючы пачэсны пасад сярод вольных народаў Эўропы. — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  •  

Перад намі стаяла вельмі цяжкае заданьне і, калі-б не пачуцьцё абавязку перад народам і Бацькаўшчынаю, абавязку службы ім у найбольш цяжкую і крытычную хвіліну, то, бязумоўна, я гэтай ролі на сябе не прыняў-бы. — На Другім Усебеларускім кангрэсе

Пра Астроўскага

правіць
  •  

…Радаслаў Астроўскі зьяўляецца ў беларускім грамадзтве прыкметнай асобай…

  — Р. Раўзэ
  •  

Няхай жыве сучасны Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады і будучы дажывотны Прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі - праф. Радаслаў Астроўскі! — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  — Франук Грышкевіч
  •  

Няхай жыве Другі Ўсебеларускі Кангрэс! Няхай жыве Беларуская Цэнтральная Рада і наш Прэзыдэнт праф. Радаслаў Астроўскі! Няхай жыве вольная Беларусь! — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  — Міхась Ганько
  •  

Адзіным праўным прадстаўніком Беларускага Народу і ягонага краю зьяўляецца сягоньня Беларуская Цэнтральная Рада з Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім на чале — На Другім Усебеларускім кангрэсе

  — Рэзалюцыя II Усебеларускага Кангрэсу

Спасылкі і крыніцы

правіць
 
Лагатып Вікіпедыі